Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Галоўная роля”: музыка кіно і тэатра

Дата: 04.04.2023 пачатак у 19:00
У праграме:

Музыка М.Наймана, І.Шварца, Л.Дзясятнікава, Р.Паўлса, М.Тарывердзіева, А.Літвіноўскага, У.Кур’яна, У.Солтана, А.Рыбнікава з кінафільмаў і тэатральных пастановак

“ГАЛОЎНАЯ РОЛЯ

“Музычная гасціная

Мастацкі кіраўнік – Таццяна Старчанка фартэпіяна

Ансамбль салістаў

Дырыжор – Юрый Караваеў

***

У аснове новай канцэртнай праграмы “Галоўная роля” – музыка, якая не проста гучыць у фільмах і тэатральных пастаноўках, а сапраўды выступае ў ролі адной з галоўных дзейных асоб, без якой немагчыма ўявіць тую ці іншую кінастужку ці спектакль.

Доказам гэтаму стала музыка Майкла Наймана да фільма Дж.Кэмпіёна “Піяніна” і фільму П.Грынуэя “Кухар, Злодзей, яго Жонка і яе Каханак”, а таксама музыка І.Шварца з дзіўна пранізлівай нацыянальнай інтанацыяй да фільма “Папугай, які гаворыць на ідыш”. Усё гэта сур’ёзныя сачыненні, якія па праве выконваюцца на сучаснай філарманічнай сцэне.

У другім аддзяленні канцэрта прагучыць кінамузыка Р.Паўлса, М.Тарывердзіева і А.Айгі, музыка беларускіх кампазітараў У.Солтана, У.Кур’яна і А.Літвіноўскага да тэатральных спектакляў. Упершыню ў праграме “Музычнай гасцінай” прагучыць “Прысвячэнне Стэфаніі Станюце” са спектакля “Гаральд і Мод”, напісанае У.Кур’янам.

«Главная роль»: музыка кино и театра