ЗАКРЫЦЦЁ СЕЗОНА
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў
Саліст – Аляксандр Сердзюкоў віяланчэль
У праграме:
М.Мусаргскі – “Малюнкі з выставы”(аркестроўка Ю.Туроўскага)
П.Чайкоўскі – Варыяцыі на тэму ракако для віяланчэлі з аркестрам, ор.33
А.Арэнскі – Варыяцыі на тэму П.Чайкоўскага для аркестра, ор.35А
«Танцуючыя малюнкі з выставы»: сучасная мастачка Наталля Туроўская вырашыла пафантазіраваць на тэмы Мусаргскага і стварыла свой цыкл ілюстрацый, які будзе «ажыўлены» з дапамогай анімацыі і ўпершыню паказаны ў Беларусі.
Хто не ведае «Малюнкі з выставы» Мусаргскага ? Гэты зборнік фартэпіянных п'ес, напісаных кампазітарам пад уражаннем ад работ мастака Віктара Гартмана, лічыцца самым вядомым «музычным праменадам» у свеце. Яўген Бушкоў і Дзяржаўны камерны аркестр правядуць слухачоў па «выставе» ад экспаната да экспаната, аднак гэтая сустрэча з выдатнай класікай рускай музыкі будзе незвычайнай.
Чаму? Таму што на гэты раз гледачоў чакаюць «Танцуючыя малюнкі з выставы» Мусаргскага і Наталлі Туроўскай!
Музыка Мусаргскага прагучыць у аранжыроўцы для струннага аркестра Юлія Туроўскага - выдатнага расійскага і канадскага віяланчэліста, дырыжора і педагога, заснавальніка камернага аркестра ў Манрэалі.