Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Дзяржаўны камерны аркестр: адкрыццё сезона

Дата: 16.09.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

Дж.Пергалезі – кантата “Stabat Mater” для сапрана, альта, струнных і кантынуа (1734)

В.Воранаў – музычна-драматычная містэрыя “Сёстры з Раю” для голасу, камернага аркестра, фартэпіяна, аргана, ударных і электрагітары (2021, сусветная прэм’ера)

АДКРЫЦЦЁ СЕЗОНА

заслужаны калектыў

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў

“Шлях усіх святых – ад зямлі да неба, ад гэтага свету да таго; толькі ў гэтых двух – зваротны шлях: ад неба да зямлі, ад таго свету да гэтага”, – пісаў Дзмітрый Меражкоўскі пра святых Жанну д’Арк і Тэрэзу Лізьёскую ў 1938 годзе. Гэтыя словы можна аднесці і да Сафі Шоль – пакаранай смерцю ў 1943 студэнтцы Мюнхенскага ўніверсітэта, удзельніцы падпольнай антынацысцкай арганізацыі “Белая ружа”. Менавіта гэтыя дзве гераіні, 19-гадовая Жанна і 21-гадовая Сафі, натхнілі Валерыя Воранава на стварэнне музычна-драматычнай містэрыі ў рамках праекта “composer-in-residence” Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь.

“Сёстры з Раю” ажывуць у гуках і святле – унікальнай мультымедыйнай рок-прасторы, створанай кампазітарам. Гукавы вобраз містэрыі сплятуць камерны аркестр, фартэпіяна, арган, ударныя інструменты, электрагітара, а таксама чалавечы голас – беларуская паэтка, акторка, спявачка і тэатральная рэжысёрка Святлана Бень агучыць тэксты Іосіфа Бродскага, Сафі Шоль, Сымоны Вайль, уласныя творы, эксцэрпцыі з пратаколаў допыту Жанны д’Арк (1431), з лістовак “Белай Ружы” (1943).

Сусветная прэм’ера твора, напісанага на заказ Яўгена Бушкова, прымеркавана да адкрыцця сезона Дзяржаўнага камернага аркестра 16 верасня.

“... Усю маю вечнасць на небе я буду рабіць дабро на зямлі” (св. Тэрэза Лізьёская).

Дзяржаўны камерны аркестр: адкрыццё сезона