Такія розныя творы: сучасная містэрыя, у якой выкарыстоўваецца архаічныя беларускія народныя песні (народны спеў – Іна (Una) Перасецкая-Малаковіч) і рамантычны канцэрт, які з’яўляецца ўзорам акадэмічнага жанру (саліст – Уладзіслаў Хандогі).
Гэтая канцэртная праграма – суплёт глыбінных пластоў нацыяльнальнага песеннага фальклору і дасягненняў сусветнай акадэмічнай музычнай культуры, повязь розных эпох – даўніны і рамантызма з сучаснасцю. І стужкай Макошы, якае ўсё гэта звязвае ў адзінства, становіцца менавіта музыка як мова ўніверсальных, спрадвечных інтанацый, здольных перадаваць агульначалавечыя пачуцці, эмоцыі, вобразы і сэнсы, што знаходзяцца па-за межамі слоў і часу.