Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Чароўнае барока”: Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

×

Паведамленне пра памылку

  • Notice: tempnam(): file created in the system's temporary directory in drupal_tempnam() (line 2649 of /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/includes/file.inc).
  • Warning: fopen(temporary://image_resize_filter_UulMbH): failed to open stream: "DrupalTemporaryStreamWrapper::stream_open" call failed in image_resize_filter_get_images() (line 370 of /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, bool given in image_resize_filter_get_images() (line 371 of /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, bool given in image_resize_filter_get_images() (line 372 of /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
Дата: 28.05.2022 пачатак у 17:00
Катэгорыя: Харавая музыка
У праграме:

І.С.Бах, І.К.Бах, Ч.Т.Пахельбель, Г.Шутц, А.Вівальдзі, Г.Ф.Гендэль

Да 85-годдзя Беларускай дзяржаўнай філармоніі

“ЧАРОЎНАЕ БАРОКА”

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава

***

Музыка эпохі барока ў апошні час выклікае ўсё большую зацікаўленасць слухачоў і выканаўцаў. І калі імя Іагана Себасцьяна Баха добра вядома ўсім аматарам старадаўняй музыкі, то творы яго таленавітых сваякоў не так часта гучаць у канцэртных праграмах. У выкананні Заслужанага калектыву Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь прагучаць матэты Іагана Крыстофа Баха – стрыечнага дзядзькі знакамітага Іагана Себасцьяна.

Разам з тым не будзе абдзелены ўвагай і сам вялікі Іаган Себасцьян Бах – калектыў выканае яго кантату “O, Jesu Christ, meins Lebens Licht”, BWV 118 (“О, Ісус Хрыстос, святло майго жыцця”), а таксама знакаміты першы хор з “Страсцей паводле Іаана” BWV 245.

Малазнаёмыя старонкі творчасці сучасніка Баха – Чарльза Тэадора Пахельбеля – адкрыюцца ў яго святочным і яскравым Магніфікаце для падвойнага хору.

Вытанчаная харавая музыка раннега барока дабахаўскага перыяда прадстане ў творах Генрыха Шутца. Гэтага найвялікшага нямецкага кампазітара XVII стагоддзя сучаснікі звалі “заснавальнікам новай нямецкай музыкі”. Яму належыць вялікая колькасць выбітных вакальных твораў у розных жанрах: араторыі, кантаты, харавыя канцэрты, матэты і інш. У праграме камернага хора прагучаць часткі з яго харавога канцэрта, якія таксама даволі рэдка выконваюцца ў Беларусі.

Вечар старадаўняй музыкі аздобяць арыі Георга Фрыдрыха Гендэля і Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні салістаў калектыву, а таксама сольныя інструментальныя творы, якія выканаюць спецыяльна запрошаныя артысты.

Духоўную музыку бліскучага Антоніа Вівальдзі падораць слухачам госці канцэрта – дзіцячы ўзорны хор “ЛІРА” Сярэдняй школы №66 г.Мінска (кіраўнік – Алена Лацапнёва, канцэртмайстар – Кацярына Петрыкава).

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава.

Салісты: Вераніка Чарняўская (сапрана), Арына Аляксеева (сапрана), Павел Кудрын (флейта), Мікіта Кравец (віяланчэль), Варвара Царук (клавесін), Марыя Лімарава (клавесін), Іван Фінскі (фартэпіяна).

Канцэрт у адным адзяленні, працуе фотазона, адбудзецца розыгрыш кампакт-дыска з аўдыязапісамі Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь.

«Прекрасное барокко»: Государственный камерный хор Республики Беларусь