А.Янчанка – “Малітва” для струннага аркестра
Б.Бартак – Дывертысмент для струннага аркестра, BB118
А.Зубрыч – Вальс з музыкі да спектакля “Матроская цішыня”
У.Мішле – Фантазія на тэмы Г.Гладкова з музыкі да к/ф “Звычайнае дзіва”
АДКРЫЦЦЁ СЕЗОНА
Музычнае прынашэнне юбілярам Алегу Янчанку і Іне Зубрыч
“КАРЫФЕІ”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў
Салісты – народныя артысты Беларусі
Ніна Шарубіна (сапрана)
Ігар Алоўнікаў (фартэпіяна, арган)
Беларускі дзяржаўны заслужаны
харэаграфічны ансамбль “Харошкі”
Мастацкі кіраўнік – Ірына Грушова
Хор хлопчыкаў і юнакоў імя І.А.Жураўленкі
Мастацкі кіраўнік – Сямён Кліманаў
Дырыжор – Яўген Бушкоў
Рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Ніна Восіпава
Аўтар праекта – Валерый Уколаў
Вядоўца – музыкавед Іна Зубрыч
***
Адкрыццё 56-га канцэртнага сезона Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь прымеркавана да юбілеяў двух выдатных людзей, якія ўпісалі выбітныя старонкі ў летапіс музычнай гісторыі Беларусі!
Заснавальнік калектыву Алег Янчанка – фігура сапраўды рэнесанснага маштабу. Арганіст, кампазітар, педагог, асветнік і грамадскі дзеяч, 85-годдзе з дня нараджэння якога сёлета шырока адзначае музычная грамадскасць. Аркестр пачне свой новы канцэртны сезон з выканання “Малітвы”. Гэта сачыненне – музычнае прынашэнне Алега Янчанкі італьянскаму царкоўнаму кампазітару Ларэнца Перозі, было ў 1998 годзе спачатку створана для аргана і потым аркестравана для Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь.
Прэзентаваць жа камерны аркестр і яго славутага заснавальніка будзе Іна Зубрыч – іншы юбіляр і герой гэтай праграмы! У гонар гэтай выдатнай жанчыны, якая прысвяціла доўгае творчае жыццё служэнню музычнаму мастацтву сваёй краіны, аркестр выканае “Вальс” кампазітара Андрэя Зубрыча, прысвечаны яго маме, і Фантазію Уладзіміра Мішле на тэмы музыкі Генадзя Гладкова з кінастужкі “Звычайнае дзіва”.
Цэнтральным жа творам першай часткі канцэрта стане Дывертысмент для струннага аркестра Белы Бартака, які, як і Алег Янчанка, з’явіўся на свет ў 1939 годзе.
Другое аддзяленне праграмы будзе прысвечана ганараванню Іны Ігараўны Зубрыч: яе сябры-музыканты і танцоры выступяць на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дорачы юбілярцы і ўсім сабраным у гэты вечар незабыўныя эмоцыі і адчуванне вялікага свята.