Уладзіслаў Плігаўка нарадзіўся ў Полацку. З 5 гадоў займаўся музыкай пад кіраўніцтвам педагога М.И.Ивашкина. Ужо ў 1993 годзе, у сямігадовым узросце, на міжнародным конкурсе ў Санкт-Пецярбургу ён цалкам выканаў «Дзіцячы альбом» П.Чайкоўскага, заваяваўшы прызнане публікі. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь прафесара М.І.Сеўрукова). У.Плигаўка з'яўляецца лаўрэатам шматлікіх міжнародных конкурсаў:
Міжнародны конкурс імя В.Андрэева (Санкт-Пецярбург, Расія, 1994 - III прэмія),
Міжнародны конкурс імя М.Белабародава (Тула, Расія, 1995 - I прэмія, 1997 - II прэмія, 2000 - II прэмія, 2003 - Гран-пры),
Рэспубліканскі конкурс імя І.Жыновіча (Бабруйск, Беларусь, 1996 - I прэмія; Ліда, Беларусь, 2006 - Гран-пры),
Міжнародны конкурс імя У.Залатарова (Уладзівасток, Расія, 1997 - II прэмія і срэбраны медаль),
Міжнародны конкурс імя Г.Шандарова (Уладзівасток, Расія, 1997 - II прэмія і срэбраны медаль),
Міжнародны конкурс акардэаністаў (Клінгенталь, Германія, 1998 - I прэмія, 2001 - II прэмія, 2004 - II прэмія, 2007 - I прэмія, 2008 - III прэмія ў катэгорыі «ансамбль»),
Міжнародны конкурс «Балтыка-гармоніка» (Санкт-Пецярбург, Расія, 1999 - I прэмія ў намінацыі «арыгінальны жанр», II прэмія ў намінацыі «акадэмічны жанр»),
V Міжнародны конкурс акардэаністаў (Вільнюс, Літва, 2002 - I прэмія)
Маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў-удзельніц СНД (Кішынёў, Малдова, 2004 - III прэмія; Астана, Казахстан, 2006 - II прэмія),
IX Міжнародны конкурс «Вясновыя галасы» (Масква, Расія, 2005 - I прэмія),
X Міжнародны конкурс акардэаністаў «Grand-Prix» (Манро-ле-Бэн, Францыя, 2007 - I прэмія),
II Міжнародны конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І.Жыновіча (Мінск, Беларусь, 2007 - I прэмія),
II Міжнародны конкурс «Маю гонар запрасіць», Вышэйшая ліга акардэоннага майстэрства «AccoHoliday» (Кіеў, Украіна, 2007 - I прэмія),
Ціхаакіянскі Чэмпіянат акардэона (Сіднэй, Аўстралія, 2008 - I прэмія),
Міжнародны конкурс «Надзеі, Таленты, Майстры» (Добрыч / Албена, Балгарыя, 2008 - Гран-Пры),
Міжнародны конкурс у Кастэльфідарда (Італія, 2008 - I прэмія),
Міжнародны конкурс «Кубак Свету» (Глазга, Шатландыя, 2008 - I прэмія).
Удзельнік і лаўрэат міжнародных фестываляў:
Міжнародны фестываль музыкі (Санкт-Пецярбург, Расія, 1993),
I Міжнародны форум творчай моладзі «XXI стагоддзе - Музыка надзеі» (Мінск, Беларусь, 1996),
VII Беларускі фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа – 2002» (Нясвіж, Беларусь, 2002),
XX Міжнародны фестываль музыкі для баяна і акардэона (Санкт-Пецярбург, Расія, 2004),
Міжнародны фестываль музыкі «Мінская вясна - 2005» (Мінск, Беларусь, 2005),
XVII Міжнародны фестываль «Артысты акардэона» (Крагуевац, Югаславія, 2007, 2009),
Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан (Душанбэ, Таджыкістан, 2007),
Міжнародны фестываль баяністаў і акардэаністаў (Пекін, Кітай, 2007),
Міжнародная школа акардэона (Санкт-Пецярбург, Расія, 2007),
Міжнародны фестываль баяністаў і акардэаністаў (Браціслава, Славакія, 2007),
Міжнародны фестываль баяністаў і акардэаністаў (Пшэмысль, Польшча, 2008),
Міжнародны фестываль у Спалетта (Італія, 2009),
Міжнародны фестываль у Чэнстахава (Польшча, 2009).