Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Класіка – гэта класна!”: Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Дата: 16.04.2022 пачатак у 15:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

Увага! У звязку з хваробай дырыжора Ксеніі Жарко ў канцэрце Дзяржаўнага камернага аркестра дырыжаваць будзе Алег Лясун.

Цыкл канцэртаў “Класіка – гэта класна!

А.Ішмуратаў – Казка аб Мумі-тролях з аркестрам

“КАПЯЛЮШ ЧАРАДЗЕЯ” (па матывах твораў аб Мумі-тролях Туве Янсан)

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў

Аўтар праекта – Яўген Бушкоў

Дырыжор – Алег Лясун

***

Уся справа ў капелюшы! Ва ўсякім разе, так лічаць маленькія казачныя істоткі – мумі-тролі. Разабрацца з загадкавым капелюшом і знайсці яго гаспадара нашым героям дапаможа не проста чароўная, а дырыжорская палачка! Досыць ёю ўзмахнуць – і пачнуцца дзіўныя прыгоды!

Выдатную музычную казку Айрата Ішмуратава “Капялюш Чарадзея” па матывах добрай і павучальнай гісторыі “мамы” мумі-троляў Туве Янсан прэзентуе Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь. Гэта праграма – чаканы працяг аўтарскага праекта для дзяцей і іх бацькоў “Класіка – гэта класна!” мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора аркестра Яўгена Бушкова – галоўнага чараўніка калектыву.

Чакаем вас, сябры, 16 красавіка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Казачная гісторыя пачнецца а 15.00!

«Классика – это классно!»: Государственный камерный оркестр Республики Беларусь