творы беларускіх кампазітараў: В.Кузняцова, І.Лучанка, Г.Ермачэнкава, В.Іванова, А.Друкта, В.Войціка, С.Янковіча
Да 115-годдзя Іосіфа Жыновіча
“ВІРТУОЗЫ ЦЫМБАЛАЎ”
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча
19 лютага 2022 года ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча, прысвечаны 115-годзю народнага артыста СССР, выдатнага музыканта, дырыжора, педагога, кампазітара і грамадскага дзеяча, заснавальніка аркестра Іосіфа Жыновіча (1907–1974).
Сёння па ўсёй Беларусі ў якасці канцэртуючых цымбалістаў і педагогаў па класу цымбал працуюць музычныя “ўнукі” і “праўнукі” Іосіфа Жыновіча, вучні яго вучняў. Яны складаюць эліту беларускай супольнасці выканаўцаў на народных інструментах. Шмат з іх доўгія гады працавалі і зараз працуюць у аркестры. На канцэрце ў гонар юбілея Іосіфа Жыновіча выступяць лепшыя канцэртуючыя цымбалісты Беларусі. Гэта салісты аркестра – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Рыдлеўская, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юлія Высоцкая, Алена Касціцына, Марта Галубко і Аксана Хахол, – а таксама запрошаныя госці, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Дзмітрый Калаціла і Вераніка Прадзед.
Дырыжор – Аляксандр Высоцкі
Вядучая канцэрта – Вольга Брылон