Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Quadrivium: чатыры шляхі”

Дата: 27.05.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

QUADRIVIUM: ЧАТЫРЫ ШЛЯХІ

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны аркестр

Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў

Салісты –

Павел Бацян

Алег Подаў

Кацярына Мішчанчук

скрыпка

Мікалай Кісялёў віяланчэль

Марына Рамейка клавесін

Дырыжор – Юрый Караваеў

Музыка чатырох еўрапейскіх краін у новай праграме “Quadrivium: чатыры шляхі” Дзяржаўнага камернага аркестра 27 траўня!

Прэзентаваныя ў праграме творы напісаны ў розныя гады XX стагоддзя, але пры гэтым належаць да адной вобласці мастацкіх ідэй - «рэстаўратарскай». Да яе ставяцца кірункі, якія адраджаюць прынцыпы старых стыляў (барока, класіцызму, фальклорнай хвалі) на новым культурным грунце. Менавіта гэтыя кірункі, што атрымалі пазней прыстаўку «неа» у назве, асабліва імпэтна асвойвалі кампазітары Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі.

У праграме:

Польшча

В.Кіляр – “Orawa” для камернага аркестра

Г.Вяняўскі – “Легенда”, ор.17

– Канцэртны паланэз для скрыпкі і камернага аркестра, ор.4

Чэхія

Б.Марціну – Канцэрт для клавесіна з аркестрам, H.246

Славакія

П.Брайнер – Beatles Concerto Grosso No.4

Венгрыя

Б.Бартак – Дывертысмент для струннага аркестра (фінал)

 

 
Quadrivium: четыре пути