ВЕЧАР КАМЕРНАЙ МУЗЫКІ
Салісты ансамбля “Класік–Авангард” супольна з салістамі Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь прэзентуюць новую канцэртную праграму. У першым аддзяленні канцэрта прагучаць творы, якія рэдка выконваюцца, – Квартэт Сі-бемоль мажор для кларнета і струнных, KV 378 В.А.Моцарта і “Казачныя аповеды” для кларнета, альта і фартэпіяна, ор.132. Р.Шумана. У другім аддзяленні будзе выканан адзін з самых вядомых і манументальных твораў камернай музыкі – Фартэпіянны квінтэт Мі-бемоль мажор, ор.44 Р.Шумана.
У канцэрце бяруць удзел:
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Стэфановіч скрыпка
Аляксей Загорскі скрыпка
Алена Драбышэўская альт
Яўген Мікляеў віяланчэль
Пётр Навуменка кларнет
Андрэй Іваноў фартэпіяна