Вечар беларускай музыкі
“ЗЯМЛЯ, ДЗЕ ПАЧАЎСЯ МОЙ ЛЁС”
лаўрэат міжнародных конкурсаў
Тамара Рэмез сапрана
У канцэрце бяруць удзел:
Сяргей Махаў флейта
Сяргей Вайніцкі фартэпіяна
Вядучая – кандыдат мастацтвазнаўства Святлена Немагай
У праграме: В.Казлоўскі, М.Кл.Агінскі, С.Манюшка, Ю.Семяняка, Л.Захлеўны, І.Лучанок, Дз.Смольскі
23 верасня 2020г. (серада) у Малой зале імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі будзе прадстаўлены новы аўтарскі праект лаўрэата міжнародных конкурсаў, салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамары Рэмез (сапрана) з паэтычнай назвай «Зямля, дзе пачаўся мой лёс…». Удзельнікі канцэрту прадставяць праграму, у якую ўвайшлі лепшыя вакальныя творы беларускіх кампазітараў XVIII-XXстст.
Музыка, якая прагучыць у канцэрце, пранізана любоўю да роднага краю, пачуццямі, малітвамі і надзеямі яго народа.
Слухачы змогуць адпачыць душой, адчуць асалоду ад мілагучнасці беларускай мовы, якая па праву лічыцца адной з найпрыгажэйшых у свеце. Прагучаць арыі, лірычныя песні і рамансы Восіпа Казлоўскага, Міхала Клеафаса Агінскага, Станіслава Манюшкі, Юрыя Семянякі, Леаніда Захлеўнага, Ігара Лучанка, Дзмітрыя Смольскага і інш. Праграма вечара дазволіць апынуцца ў непаўторнай атмасферы беларускай музыкі, адчуць сувязь пакаленняў, атрымаць асалоду ад чыстага, празрыстага голаса Тамары Рэмез.
У канцэрце таксама выступіць Сяргей Махаў (флейта). Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей Вайніцкі. Вядучая – кандыдат мастацтвазнаўства Святлена Немагай.