Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Зімовыя мары”: Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Сяргей Мікулік (фартэпіяна), дырыжор – Аляксандр Анісімаў

Дата: 17.12.2025 пачатак у 19:00
У праграме:

Людвіг ван Бетховен (1770–1827) – Уверцюра “Імянінная”

Роберт Шуман (1810–1856) – Канцэрт ля мінор для фартэпіяна з аркестрам, ор.54

Пётр Чайкоўскі (1840–1893) – Cимфония №1 соль мінор “Зімовыя мары”, ор.13

*У праграме канцэрта адбыліся змены па абектыўных прычынах

Да юбілею піяніста Сяргея Мікуліка

ЗІМОВЫЯ МАРЫ

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў

Cолист – лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей Мікулік (фартэпіяна)

Дырыжор – Аляксандр Анісімаў

***

Напярэдадні калядных святаў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь запрашае сваіх гледачоў на праграму “Зімовыя мары”. Галоўны дырыжор аркестра Аляксандр Анісімаў уключыў у канцэрт самыя папулярныя “зімовыя” творы.

У праграме канцэрта прагучаць:

  • Уверцюра “Імянінная” Л. ван Бетховена
  • Сімфонія №1 “Зімовыя мары” П.Чайкоўскага, якая і дала назву ўсёй праграме
  • Канцэрт ля мінор для фартэпіяна з аркестрам Р.Шумана

Саліст – лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей Мікулік

Сяргей Аляксандравіч Мікулік – дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Яго канцэртная дзейнасць пададзена выступленнямі на пляцоўках Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Італіі, Германіі, Аўстрыі, Кітая і іншых краін.

За дырыжорскім пультам у гэты вечар – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў.

 

«Зимние грёзы»: Государственный академический симфонический оркестр Республики Беларусь, солисты – Сергей Микулик (фортепиано), Юлия Стефанович (скрипка), дирижёр – Александр Анисимов