“ЗІМОВАЕ БАРОКА”
Салісты заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь:
Арына Аляксеева сапрана
Вераніка Чарняўская сапрана
Кацярына Крашчук меца-сапрана
Дзяніс Іваноў барытон
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава
лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Дар’я Елісеева флейта
Дар’ян Шахаб гітара
Вольга Булахава віяланчэль
Варвара Царук клавесін
Юрый Габрусь клавесін
Геніі музычнага мастацтва эпохі Барока пакінулі нам сапраўды цудоўныя ўзоры кампазітарскай творчасці, якія і сёння здзіўляюць нас сваёй прыгажосцю і глыбінёй сэнсу.
Утульным зімовым вечарам настрой будуць ствараць салісты Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь і спецыяльна запрошаныя госці канцэрта. Кампазітары далёкай эпохі будуць размаўляць з Вамі галасамі клавесіна, гітары, флейты і віяланчэлі.
Прагучаць знакамітыя арыі, інструментальныя мініацюры, а таксама шэдэўры харавога мастацтва XVII – XVIII стагоддзяў.