
Памяці народнай артысткі СССР Людмілы Зыкінай
“ЯК НЕ КАХАЦЬ МНЕ ГЭТАЙ ЗЯМЛІ”
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Крамко
Салістка – Кацярына Булатоўская
У канцэрце бяруць удзел:
Антон Пракапцоў
Дар’я Дзянісава
Дзмітрый Стрэж (балалайка)
Дырыжор – Аляксандр Крамко
Вядоўца – Вольга Брылон
***
“Голас Людмілы Зыкінай ведаюць паўсюль. Яго адрозніваюць з тысячы іншых у самых аддаленых кутках нашай неабсяжнай краіны. Урачысты і светлы, шырокі і моцны, далікатны і трапяткі, непаўторны зыкінскі голас…”, – адзначаў кампазітар Радыён Шчадрын
Памяці вялікай Людмілы Георгіеўны Зыкінай прысвячаецца канцэртная праграма, падрыхтаваная салісткай Кацярынай Булатоўскай у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Крамко. У канцэрце “Як не кахаць мне гэтай зямлі” на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі прагучаць самыя вядомыя песні з рэпертуару спявачкі: “Цячэ рака Волга”, “Арэнбургская пуховая хустка”, “На пабыўку едзе малады марак”, “А дзе мне ўзяць такую песню”, “Рамонкі схаваліся” і інш.
Госці праграмы: Антон Пракапцоў, Дар’я Дзянісава і Дзмітрый Стрэж (балалайка).























