Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Вясны маёй салаўіная песня”: да 20-годдзя творчай дзейнасці Людмілы Кірыленка

Дата: 24.04.2024 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Народная музыка

XXXIX Фестываль музыкі “Мінская вясна”

 

“ВЯСНЫ МАЁЙ САЛАЎІНАЯ ПЕСНЯ

Канцэрт да 20-годдзя творчай дзейнасці салісткі заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” Людмілы Кірыленка

У канцэрце бяруць удзел:

артысты заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята”

Мастацкі кіраўнік – Вячаслаў Статкевіч

У канцэрце бяруць удзел:

лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў

Кацярына Булатоўская

Святлана Байдак

Антон Пракапцоў

Багдан Мішкінь

народны аматарскі ансамбль цымбалістаў “Беларусачка Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі

Кіраўнік – Таццяна Сушчэня

заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Дударыкі”

Кіраўнік – Дзмітрый Равенскі

Рэжысёр - Вячаслаў Статкевіч

***

“Свой творчы юбілей адзначае вельмі таленавітая, адметная, яскравая артыстка-вакалістка, салістка заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” Беларускай дзяржаўнай філармоніі – Людміла Валер’еўна Кірыленка, яго старажыл. Прыгожае народнае сапрана Людмілы Кірыленка заўсёды кранае да глыбіні душы, зачароўвае самага патрабавальнага слухача ўжо два дзесяцігоддзі. Людмілін голас льецца бруіста – срэбным ручайком у ансамблі. Хацелася б каб яе самабытнасць, каларыт і творчы імпэт яшчэ на працягу многіх гадоў цешылі прыхільнікаў яе таленту!

24 красавіка адбудзецца юбілейны творчы вечар “Вясны маёй салаўіная песня” ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. 20 гадоў на сцэне – гэта не ўзрост, а ўзлёт і летапіс сямейнага жыцця, дзе прысутнічае падтрымка ў доме ад мужа Валянціна і двух сыноў Уладзіслава і Рамана. Гэта нялёгкі шлях ў мастацтве, дзе ансамбль “Свята” стаў для яе другім родным домам!

Засталося пажадаць здзяйснення ўсіх мар, каб жыццёвая сцяжынка вяла толькі да поспеху! Каб Людмілін запал энергіі і душэўнага здароўя набываў моц, каб шчасце, радасць і прыбытак ішлі заўсёды разам, каб народная песня акрыляла і наталяла, каб вясёлы настрой расцвітаў і квітнеў, як той Першамай!”

Мастацкі кіраўнік ансамбля “Свята” Вячаслаў Статкевіч

«Весны моей соловьиная песня»: к 20-летию творческой деятельности Людмилы Кириленко