У чаканні вясновага сонца, абуджэння і абнаўлення заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Беларусі падрыхтаваў новую канцэртную праграму “ВЯСНОВЫ ЭСКІЗ”.
Для вас прагучаць творы беларускіх кампазітараў, старадаўнія канты, сачыненні эпохі рамантызму і сучасная харавая музыка. Стылявая і жанравая разнастайнасць праграмы з’яднана лірычнай тэматыкай і агульным эмацыйным тонам музычнага выказвання.
Выдатныя старонкі вакальнай музыкі таксама расчыняцца ў знакамітых рамансах і песнях у выкананні салістаў калектыву. На працягу ўсёй музычнай гісторыі камерная вакальная лірыка застаецца для кампазітараў адмысловым асабістым дзённікам, магчымасцю адбіць у музыцы самае патаемнае.
У канцэрце бяруць удзел запрошаныя калектывы: аб’яднанне аматараў харавога спеву “Светач” (кіраўнік – Андрэй Кунцэвіч), навучальны хор малодшых класаў “Актава” і ансамбль “Карнавал” Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №8 імя Р.Р.Шырмы г.Мінска (кіраўнік – Дзіна Сажына, канцэртмайстар – Таццяна Грынькова).
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава
Салісты – Арына Аляксеева сапрана
Вераніка Чарняўская сапрана
Кацярына Крашчук меца-сапрана
Андрэй Кунцэвіч тэнар
Партыя фартэпіяна – Іван Фінскі