Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Вясна ў Гаване”: Іліяна Санчэс (Куба), квінтэт Арка Аўруцкага

Дата: 12.02.2023 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Джаз
У праграме:

джазавыя хіты

“ВЯСНА Ў ГАВАНЕ

Іліяна Санчэс (Куба) вакал

Квінтэт Арка Аўруцкага:

Альберт Сабірзянаў саксафон

Уладзімір Несцярэнка фартэпіяна

Хуан Альберта / Juan Alberto (Куба) барабаны

Ёхандзіс Вега / Yohandis Vega (Куба) перкусія

Арк Аўруцкі кантрабас

***

З часоў Дзізі Гілеспі гарачая кубінская музыка стала неадымнай часткай яго вялікасці джаза. У сваім United Nation Big Band вялікі маэстра сабраў музыкантаў з Кубы, Бразіліі, Венесуэлы, Пуэрта-Рыка, Мексікі. Кожны з іх працягваў развіваць свой кірунак і заняў паважанае месца ў гісторыі джаза. А кубінскія рытмы разам з традыцыйным свінгам сталі ўвасабленнем сучаснага джаза. Такія хіты, як “Caravan”, “I Remember April”, “Bolivia”, “Green Dolphin Street” і інш., пераймаюць элементы кубінскай музыкі.

Кубінская спявачка Іліяна Санчэс у суправаджэнні квартэта Арка Аўруцкага прэзентуе новую праграму, што складаецца з такіх сусветна вядомых амерыканскіх джазавых стандартаў, як “What a Wonderful World”, “It don’t Mean a Thing”, “Feeling Good”, а таксама хітоў класічнай і сучаснай кубінскай джазавай музыкі “Bessa Me Mucho”, “Quizas”, “El Cantante”, “Que Te Pedi”, “Bemba Colora” і інш.

Іліяна Санчэс / Iliana Sanchez (Куба) – фіналістка шоу “Голас” і “Новай хвалі”, запатрабаваная спявачка і актрыса, валодае аксамітавым меца-сапрана і прыцягальнай харызмай.

Арк Аўруцкі / Ark Ovrutski – кантрабасіст, кампазітар і бэнд-лідар, лаўрэат джазавых фестываляў і аўтар шматлікіх міжнародных джазавых праектаў. Лічыцца адным з лепшых джазавых басістаў і кантрабасістаў не толькі ў СНД, але і ў ЗША. Супрацоўнічаў з Кармэн Ландзі, Маркам Соскіным, Стывам Уільямсам, Лары Уілісам, Джэванам Джэксанам, Стывам Слэйглам, Джэй Дзі Уолтарам, Дудукой ды Фансекам, Міхілем Борстлапам, Сінціяй Скот, Джымам Ратондзі, Дональдам Эдвардсам, Джэймсам Сполдынгам і інш. Скончыў аспірантуру Ратгерскага ўніверсітэта (ЗША) і дактарантуру Універсітэта Ілінойс па класе кантрабаса. На рахунку музыканта ўжо 4 сольныя альбомы, запісаных пры ўдзеле такіх зорак, як Дудука ды Фансека, Крэйг Хэндзі, Эліа Альвес, Майкл Дыз і інш. Рэцэнзіі на альбомы апублікавалі часопісы DownBeat, AllAboutJazz.com, The New York City Jazz Record, Cadence і інш.

«Весна в Гаване»: Илиана Санчес (Куба), квинтет Арка Овруцкого