I аддзяленне
Г.Ф.Гендэль – Арыя Клеапатры “Piangero la sorte mia” з оперы «Юлій Цэзар».
І.С.Бах / Ш. Гуно – “Аве Марыя”
Дж.Расіні – Каваціна Розіны з оперы “Севільскі цырульнік”
Ф.Шапэн – Вальс до-дыез мінор, ор.64 №2
Камітас – “Кэрунк”
Дж.Вердзі – Арыя Віялеты з оперы “Травіята”
II аддзяленне
Дж.Пучыні – Арыя Лаўрэты з оперы “Джані Скікі”
С.Рахманінаў – “Тут добра”
– Вакаліз
П.Чайкоўскі – “Думка”
Х.Радрыга – Канцэрт для гітары з аркестрам “Аранхуэс” (II ч. Adagio)
Ш.Гуно – Вальс Джульеты з оперы “Рамэа і Джульета”
Дж.Пучыні – Вальс Мюзэты з оперы “Багема”
* у праграме канцэрта магчымы змены і дадаткі
17 снежня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца “Вялікі сольны канцэрт”! Гэта праект двух вядомых, яркіх і віртуозных выканаўцаў – Гаар Акапян (сапрана) і Арцёма Шаплыкі (фартэпіяна).
Сольныя канцэрты – гэта сур’ёзная і адказная справа для кожнага музыканта. Такія канцэрты патрабуюць працяглай рыхтоўлі, адточвання майстэрства і выверанасці кожнай ноты.
Сольны канцэрт – гэта вечар, праведзены сам-насам з публікай, якая прыйшла, каб атрымаць задавальненне ад выкананай музыкі.
17 снежня на “Вялікім сольным канцэрце” кожны слухач у поўнай меры зможа ацаніць і захапіцца віртуознасцю валодання голасам, адчуць кожную інтанацыю ў выкананых творах, пачуць вядомыя оперныя арыі, рамансы і песні.
У выкананні Гаар Акапян, віртуознай выканаўцы, уладальніцы пранікнёнага лірыка-каларатурнага сапрана, прагучаць шэдэўры найвядомых кампазітараў: Гендэля, Баха, Вердзі, Пучыні, Рахманінава і іншых. Будуць выкананы творы, якія ўвайшлі ў ТОП-10 самых вядомых вакальных арый і рамансаў у свеце.
Асобнымі нумарамі ў канцэрце стаяць фартэпіянныя нумары. Лёгкі, танцавальны Вальс Фрыдэрыка Шапэна і сур’ёзны, філасофскі твор Пятра Чайкоўскага – “Думка”.
У канцэрце возьме ўдзел запрошаны госць – Дар’ян Шахаб. У яго выкананні прагучыць адно з самых вядомых у свеце твораў для гітары, напісанае іспанскім кампазітарам Хаакінам Радрыга – 2 частка з “Аранхуэскага канцэрта”.
Адменная ўвага пры падрыхтоўцы да канцэрта была нададзена выбару музычных твораў.
Вядоўца – актрыса тэатра і кіно, выпускніца Тэатральнага інстытута імя Б.Шчукіна Ані Акапян
Калі: 17 снежня 2023 года
У колькі: 19.00
Дзе: Вялікая зала Белдзяржфілармоніі
Кошт – ад 15 до 50 рублёў.
Білеты ў касах філармоніі і на сайце https://artgrand.by
ТОЛЬКІ ЖЫВЫ ГУК
Падрабязнасці ў арганізатараў: +375(29)776–20–92
Чакаем Вас!