А.Вівальдзі, Г.Ф.Гендэль, Р.Шуман, Ф.Брыдж, Дж.Саліма
“VIOLONCELLES, VIBREZ!”
Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Людміла Каліноўская
Cолисты – лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Юлія Ражкоўская (віяланчэль)
Аляксандр Іваноў (віяланчэль)
Вераніка Кунічкіна (фартэпіяна)
***
“Violoncelles, Vibrez!” – “Віяланчэлі, вібруйце!” Так называецца яркая п’еса для дзвюх віяланчэляў і струннага аркестра сучаснага італьянскага кампазітара і віяланчаліста Джавані Салімы. “Царыцай” новай праграмы ансамбля салістаў “Класік-Авангард” будзе віяланчэль, магія яе гуку, найбагатыя тэмбравыя магчымасці і новыя сучасныя фарбы.
Яркая і таленавітая салістка ансамбля, віяланчалістка Юлія Ражкоўская прэзентуе сваё пышнае выканальніцкае мастацтва, выступіць у некалькіх іпастасях: у камерным дуэце з піяністкай Веранікай Кунічкінай, віяланчэльным дуэце з Аляксандрам Івановым і ў суправаджэнні ансамбля “Класік-Авангард”.
У канцэрце прагучаць: саната для дзвюх віяланчэляў і фартэпіяна Г.Ф.Гендэля, Тры фантастычныя п’есы для віяланчэлі і фартэпіяна Р.Шумана, віяланчэльная саната Ф.Брыджа, канцэрт для дзвюх віяланчэляў і струннага аркестра А.Вівальдзі, п’еса “Violoncelles, Vibrez!” для дзвюх віяланчэляў і струннага аркестра Дж.Салімы.
Юлія Ражкоўская скончыла Рэспубліканскі музычны каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і магістратуру пры ёй. Брала ўдзел у міжнародных фэстах, майстар-класах вядучых сусветных музыкантаў: Ж.Перно (Францыя), Ё. дэн Хердэра (Нідэрланды), А.Мінье (Францыя), М.Брунэла (Італія), А.Бандуранскага (Расія), А.Бузлова (Расія). Лаўрэат міжнародных конкурсаў, вядзе актыўную канцэртную дзейнасць.