Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Вечар кансерваторыі”

Дата: 09.12.2022 пачатак у 18:00

Святочны канцэрт, прысвечаны 90-годдзю Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

“ВЕЧАР КАНСЕРВАТОРЫІ

Музычны кіраўнік і дырыжор – мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай Прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Аляксандр Анісімаў

Рэжысёр – Ірына Крыкунова

Выканаўцы:

Студэнцкі сімфанічны аркестр пры ўдзеле артыстаў Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Студэнцкі хор

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Інэса Бадзяка

Салісты:

загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна, дацэнт

Уладзімір Дулаў (фартэпіяна)

салістка оперы Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Анастасія Міхнавец (сапрана)

студэнты кафедры спеву акадэміі музыкі;

заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар Юрый Гільдзюк (фартэпіяна) і квартэт педагогаў у складзе: Кацярына Пукст (скрыпка), Паліна Чарнеўская (скрыпка), Мікалай Тэран (альт), Паліна Фарасцяная (віяланчэль);

квінтэт цымбалістаў: Вераніка Прадзед, Ганна Саніковіч, Дар’я Шышканава, Ганна Дубовік, Вольга Голуб (клас загадчыка кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў, кандыдата мастацтвазнаўства В.А.Прадзед);

квінтэт: Фёдар Чаранко (баян), Марына Фядосенка (акардэон), Павел Забрадоцкі (акардэон), Кацярына Шэкардо (акардэон), Антон Маляёнак (баян) (клас кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта Л.В.Скачко);

У канцэрце бяруць удзел:

Ансамбль артыстаў аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, выпускнікоў Акадэміі “A.M.A.D.I.S. Brass”: Дзмітрый Гарбачук (труба), Аляксандр Антанович (труба), Павел Кунц (валторна), Андрэй Міхалевіч (трамбон), Віктар Ярыноўскі (туба), Міхаіл Канстанцінаў (ударныя);

Ансамбль скрыпачоў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Хор хлопчыкаў і юнакоў імя І.А.Жураўленкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Кіраўнік – Сямён Кліманаў

Вядучая – Таццяна Рудакоўская

***

5–9 снежня 2022 года Беларуская дзяржаўная кансерваторыя-акадэмія музыкі адзначае важную падзею – 90-годдзе з дня заснавання!

За гэтыя гады Акадэмія набыла статус асноўнай музычнай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь, стаўшы прыкладам арганічнага злучэння культурных традыцый і наватарства, мастацтва і навукі. Сёння акадэмія музыкі заслужана ганарыцца сваімі выпускнікамі і студэнтамі – вядомымі кампазітарамі, выканаўцамі і музыкаведамі, народнымі і заслужанымі артыстамі і дзеячамі культуры і мастацтва, пераможцамі нацыянальных і міжнародных конкурсаў, уладальнікамі прэмій спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Увесь 2022 год Акадэмія праводзіць пад знакам юбілейных урачыстасцяў – адбыліся музычныя фестывалі і творчыя конкурсы, шматлікія канцэрты і майстар-класы, навукова-практычныя канферэнцыі і круглыя сталы. 11 лістапада, у рамках Дня нараджэння кансерваторыі, у юбілейны творчы марафон уключыліся ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў вобласці культуры з Баранавічаў, Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Ліды, Мінска, Магілёва, Мазыра, Маладзечна і Наваполацка, якія адзначылі свята віншавальнымі канцэртнымі праграмамі.

Карануе 2022 год кульмінацыйны “Юбілейны тыдзень”, які скончыцца 9 снежня “Вечарам кансерваторыі” у Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У святочным канцэрце, прысвечаным 90-годдзю акадэміі музыкі, возьмуць удзел студэнцкія хор і сімфанічны аркестр, творчыя калектывы і салісты з ліку выпускнікоў, выкладчыкаў і студэнтаў Акадэміі і Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Музычны кіраўнік і дырыжор – народны артыст Беларусі, прафесар Аляксандр Анісімаў. Рэжысёр – Ірына Крыкунова

Пачатак а 18 гадзіне

Праздничный концерт к 90-летию Белорусской государственной академии музыки