Л. ван Бетховен – Трыа Сі-бемоль мажор для фартэпіяна, кларнета і віяланчэлі, ор.11
С.Рахманінаў – Элегічнае трыа №1 соль мінор для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі
І.Брамс – Фартэпіянны квартэт №1 соль мінор, ор.25
ВЕЧАР КАМЕРНАЙ МУЗЫКІ
Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”
лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Юрый Каліноўскі скрыпка
Юлія Ражкоўская віяланчэль
Кірыл Целяпнёў кларнет
Канстанцін Дарашэнка альт;
Аляксандр Музыкантаў фартэпіяна
Мастацкі кіраўнік, дырыжор і вядоўца –
Людміла Каліноўская
***
9 сакавіка ансамбль салістаў «Класік-Авангард» (мастацкі кіраўнік і дырыжор – Людміла Каліноўская) прэзентуе новую праграму з цудоўных твораў камернай музыкі.
У выкананні салістаў ансамбля, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Юрыя Каліноўскага (скрыпка), Юліі Ражкоўскай (віяланчэль), Кірыла Целяпнёва (кларнет), Канстанціна Дарашэнкі (альт) і саліста Белдзяржфілармоніі Аляксандра Музыкантава (фартэпіяна) прагучаць сачыненні вялікіх майстроў музычнага мастацтва – Л. ван Бетховена, І.Брамса, С.Рахманінава.
Камерная музыка надзвычайна эмацыйная. Гэта тонкая, даверная, вытанчаная і глыбокая сфера; музыка, якая здольная пракрадацца ў думкі і пачуцці чалавека, злівацца з яго марамі і эмоцыямі.
Л.Каліноўская