“УРОК ВЕТЛІВАСЦІ”
Музычна-паэтычная выхаваўча-забаўляльная праграма для дзяцей малодшага школьнага ўзросту (1–4 класы)
Весела, лёгка і вольна, у займальных ролявых мізансцэнах, вершамі С.Маршака, А.Усачова і А.Кандрацьева, загадкамі О.Емяльянавай і проста сваімі словамі артыстычныя вядучыя раскажуць аб правілах этыкету, аб тым, як паводзіць сябе на канцэрце ў філармоніі і чаму ні ў якім разе няможна здымаць артыстаў на камеру мабільнага тэлефона.
Выключна яскравыя інструментальныя кампазіцыі, а таксама песні Д.Кабалеўскага, А.Пятрова, В.Шаінскага, У.Дабрыніна, В.Войціка і А.Чарнышова падораць незабыўныя эмоцыі і добры настрой.
Вядучыя – музыказнаўцы Вячаслаў Пяцько і Любоў Сыцько
Выканаўцы – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:
Святлана Старадзетка сапрана
Валянціна Дабравольская меца-сапрана
Уладзіславаў Штылеўскі тэнар
Максім Абравец барытон
Кацярына Юхнова цымбалы
Яўген Курыльчык баян
Наталля Змітровіч домра
Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Лузан