I аддзяленне
Д.Шастаковіч – Вальс №2 з Сюіты для джазавага аркестра
Ж.-М.Леклер – Канцэрт До мажор для габоя з аркестрам
Ж.Балонь дэ Сен-Жорж – Уверцюра да оперы “Ананімны каханак”
І.С.Бах – Канцэрт рэ мінор для скрыпкі, габоя і струнных
II аддзяленне
А.Вівальдзі – Арыя Амінты “Siam navi all’onde algenti” з оперы “Алімпіяда”
– Псалом “Laetatus sum” для хору і аркестра
– “Magnificat” для салістаў, хору і аркестра
І.С.Бах – “Jesus bleibet meine Freude” з Кантаты №147
У рамках Міжнароднага фестывалю “У ШЭМЕТАВА Ў ШАСТАКОВІЧАЎ”
Хор і аркестр заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Музычнай капэлы “Санорус”
Галоўны дырыжор – Вячаслаў Ларын
Салісты – Жэром Гішар (габой)
Шарлот Жуяр (скрыпка)
Марыя Гладзікава (сапрана)
Дырыжор – Вячаслаў Ларын
***
22 верасня Музычная капэла “Санорус” і галоўны дырыжор Вячаслаў Ларын прэзентуюць мінскай публіцы дзіўную канцэртную праграму ў рамках міжнароднага фестывалю “У Шэметава ў Шастаковічаў”!
Салісты, хор і аркестр капэлы супольна з вядучым музыкантамі Францыі – першай скрыпкай Страсбургскага філарманічнага аркестра Шарлот Жуяр і першым габоем Ліёнскага нацыянальнага аркестра, прафесарам Парыжскай і Ліёнскай кансерваторый Жэромам Гішарам выканаюць уражальныя сачыненні А.Вівальдзі, Ж.-М.Леклера, Ж.Балонь дэ Сен-Жоржа і інш.