Аўтарскі праект дырыжора Людмілы Каліноўскай
“У ЛЮСТЭРКУ ЧАСУ. ІКОНЫ СТЫЛЮ: БАХ, ГЕНДЭЛЬ”
Камерны аркестр “Прэлюдыя”
Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”
Салісты – лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Максім Шкулепа труба
Юрый Каліноўскі скрыпка
Караліна Наско скрыпка
Андрэй Іваноў фартэпіяна
Дырыжор – Людміла Каліноўская
У праграме:
I аддзяленне
І.С.Бах – Канцэрт рэ мінор для дзвюх скрыпак, струнных і баса кантынуа, BWV 1043
Г.Ф.Гендэль – Аркестравая сюіта “Музыка на вадзе” Рэ мажор, HWV 349
II аддзяленне
Г.Ф.Гендэль – Пасакалія з Сюіты №7 соль мінор, HWV 432 (пералажэнне для струннага аркестра С.Асламазяна)
І.С.Бах – Канцэрт рэ мінор для клавіра, струнных і баса кантынуа, BWV 1052
«У аўтарскім праекце дырыжора Людмілы Каліноўскай “У люстэрку часу. Іконы стылю” будуць прэзентаваны шэдэўры двух вялікіх майстроў нямецкага барока І.С.Баха і Г.Ф.Гендэля. Упадабаныя публіцы творы прагучаць у выкананні маладых, але ўжо вядомых беларускіх музыкантаў. Максім Шкулепа, Андрэй Іваноў, Юрый Каліноўскі, Караліна Наско сумесна з камерным аркестрам “Прэлюдыя” і ансамблем салістаў “Класік-Авангард” пад кіраваннем Людмілы Каліноўскай прапануюць новае прачытанне добра знаёмых слухачам твораў».
Інфармацыя пададзена дырэкцыяй ансамбля салістаў “Класік–Авангард”