I аддзяленне
І.Брамс – Саната №2 Ля мажор для скрыпкі і фартэпіяна, ор.100
Ф.Ліст – Санет Пятраркі №104 Мі мажор для фартэпіяна
М.Равель – Цыкл “Адлюстраванні” для фартэпіяна, М 43
“Сумныя птушкі”
“Лодка ў акіяне”»
“Ранішняя серэнада блазна”
ІІ аддзяленне
Э.Грыг – Саната №3 да мінор для скрыпкі і фартэпіяна, ор.45
Дж.Керн / І.Фралоў – “Smoke Gets in Your Eyes” з мюзікла “Раберта” (транскрыпцыя для дзвюх скрыпак і фартэпіяна)
Д.Шастаковіч – “Прэлюдыя”, “Вальс” і “Полька” для дзвюх скрыпак і фартэпіяна
“ТРЫ СЯСТРЫ”
лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Ганна Аляксейчык скрыпка
Маргарыта Аляксейчык скрыпка
Анастасія Аляксейчык фартэпіяна
***
Адчувальнае спалучэнне скрыпкі і раяля заварожыць кожнага гледача. А эмацыянальныя творы эпох рамантызму і ХХ стагоддзя не дазволяць засумаваць нават тым, хто ўпершыню ў філармоніі.
Пра выканаўцаў:
Анастасія, Ганна і Маргарыта – родныя сёстры, выраслі ў сям’і музыкантаў і ўжо з ранніх гадоў супольна музыкавалі. Аднак на сцэне філармоніі выступаюць разам упершыню. Усе трое скончылі Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Анастасія Аляксейчык – салістка-інструменталістка канцэртна-гастрольнага аддзела Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Скончыла ў 2017 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, у 2018 годзе – магістратуру (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Ю.М.Гільдзюка). Лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў, у тым ліку Міжнароднага конкурсу на прызы фірмы “Steinway” у Гамбургу (Германія) (2009, I прэмія) і інш.
Ганна Аляксейчык – скончыла ў 2021 годзе Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П.І.Чайкоўскага (клас У.Г.Ігалінскага). Лаўрэат усерасійскіх і міжнародных конкурсаў. У складзе дуэта з Анастасіяй з’яўляецца лаўрэатам VI Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў імя С.І.Танеева ў Маскве і Калузе (Расійская Федэрацыя; 2017).
Маргарыта Аляксейчык – лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. У цяперашні момант з’яўляецца студэнткай І курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас А.А.Мальцавай).
Выканальніцы вядуць актыўную канцэртную дзейнасць у Беларусі і за мяжой, неаднаразова выступалі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі як салісты, а таксама сумесна з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь.
У канцэрце прагучаць сольныя творы для фартэпіяна, дуэты і, вядома ж, трыа.
Запрашаюцца ўсе, хто знаёмы з сальфеджыа і тыя, хто не ведае нот.
Пайсці на наш канцэрт – такі варыянт правесці вечар серады ідэальны для ўсіх.