Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Традыцыі на далонях сучаснасці”: Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча

Дата: 08.12.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харавая музыка
Замовіць квіток

“ТРАДЫЦЫІ НА ДАЛОНЯХ СУЧАСНАСЦІ”

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча

Мастацкі кіраўнік – Аляксандр Сухараў

***

8 снежня 2025 года ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі выступіць калектыў з больш чым 70-гадовай гісторыяй – Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча.

Праграма “Традыцыі на далонях сучаснасці” адлюстроўвае беражлівыя адносіны сучаснікаў да нацыянальных традыцый, яна падорыць гледачам незабыўную сустрэчу з народнай музычнай творчасцю.

У канцэрце прагучаць беларускія народныя песні ў апрацоўцы Г.І.Цітовіча, М.П.Дрынеўскага, у тым ліку a capella, хіты і вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі, якія палюбіліся гледачамі. Таксама хор будзе здзіўляць прэм’ерамі гэтага сезона і аўтарскімі кампазіцыямі мастацкага кіраўніка А.В.Сухарава.

Калектыў, які па праве носіць званне “нацыянальнага набытку Беларусі”, не пакіне гледачоў абыякавымі, раскрываючы сапраўдную прыгажосць беларускай народнай песні, захоўваючы традыцыі на далонях сучаснасці.

“Традыцыі на далонях сучаснасці”: Национальный академический народный хор Республики Беларусь им. Г.И.Цитовича