“МОЙ РОДНЫ КУТ”
Янка Купала і Якуб Колас – не толькі класікі беларускай літаратуры і выбітныя майстры слова, але і імёны-сімвалы нацыянальнай культуры. Лёс беларускай літаратуры, яе развіццё ў сусветнай культурнай прасторы непасрэдна звязаны з постацямі паэтаў.
Творчасць Купалы і Коласа сталі мастацкім ўвасабленнім нацыянальнай ідэнтычнасці, характару і ментальнасці. Больш за чатыры дзесяцігоддзі паэты ішлі поплеч, пісалі і прысвечалі адзін адному мастацкія творы і крытычныя артыкулы. Маючы блізкія творчыя і асабістыя сувязі, Купала і Колас аказаліся вельмі рознымі па творчай манеры: у кожнага ёсць свой стыль, паэтыка і вобразная сфера.
Феномен “літаратурнай пары” шмат гадоў прыцягвае даследчыкаў у галіне мастацкага слова, а паэзія застаецца актуальнай сёння і атрымлівае музычнае ўвасабленне ў творах беларускіх кампазітараў.
Адмыслова да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча і Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь падрыхтавалі святочную праграму, прысвечаную волатам беларускай літаратуры.
Прагучыць музыка Аляксея Туранкова, Ігара Лучанка, Уладзіміра Мулявіна, Алега Молчана, Валерыя Іванова, Алены Атрашкевіч і іншых вядомых айчынных кампазітараў, натхнёных паэтычнымі тэкстамі Коласа і Купалы. Інструментальныя творы, папулярныя песні, харавыя рамансы, фрагмент з рок-оперы “Гусляр”, апрацоўкі беларускіх народных мелодый – усе кампазіцыі, абраныя для канцэртнай праграмы, таленавіта адлюстроўваюць выявы высокай паэзіі песняроў і прыгажосць беларускага фальклору.
Салісты аркестра і хору Андрэй Коласаў, Ігар Задорожны, Анастасія Рачыцкая, Вераніка Чарняўская, Арына Аляксеева і Кацярына Крашчук выканаюць вядомыя песні на вершы Коласа і Купалы.
Дырыжоры – заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава і Аляксандр Крамко.
Вядучая канцэрта – музыказнаўца Вольга Брылон.
*Перад канцэртам у фае Вялікай залы Белдзяржфілармоніі будуць арганізаваны экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я.Коласа і Дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы, а таксама выстава-продаж ад Акадэмкнігі, прысвечаная жыццю і творчасці беларускіх класікаў.