Паэтычна-музычная кампазіцыя
«СОЛА ДЛЯ ВУЛІЧНАГА САКСАФОНА»
Рыгор Сітніца
Уладзімір Байдаў
Ансамбль салістаў "Класік-Авангард»
Мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Байдаў
“Паэтычна-музычны праект вядомага мастака і паэта Рыгора Сітніцы. Імпрэза рэалізуецца супольна з ансамблем салістаў «Класік–Авангард» пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Байдава.
Рыгор Сітніца – вядомы беларускі мастак і паэт, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат літаратурнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў, старшыня ГА «Беларускі саюз мастакоў», сябра ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».”
Інфармацыя пададзена дырэкцыяй ансамбля салістаў “Класік–Авангард”