“РЫТМЫ СУЧАСНАГА ГОРАДА”
Дар’я Елісеева флейта
Часта вы звяртаеце ўвагу на рытмы горада? Як бягуць людзі на працу? Як гудуць машыны ў заторы ці як грукаюць працоўныя, якія будуюць дома?
Дазвольце акунуць вас у атмасферу гарадоў розных краін. Уявіце, як танцуюць танга ў Аргенціне, як шуміць родны Мінск, апыніцеся на імгненне ў Лондане, пачуйце гукі Нью-Ёрка ці павандруйце па рамантычнай Францыі! Усяго за адзін вечар вы пабываеце ў пяці розных месцах і магчыма ўсміхнецеся, здзівіцеся і проста адпачнеце.
Запрашаем вас у музычнае вандраванне па сучасных гарадах 30 сакавіка ў Малую залу імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
У канцэрце бяруць удзел:
Дар’я Бабко саксафон
Данііл Радыёнаў кантрабас
Павел Галянкоў ударныя
Аліка Духноўская фартэпіяна
Анастасія Варановіч фартэпіяна
У праграме:
Д.Смольскі. “Рытм”
А.П’яцола. “Гісторыя танга”
Б.Кокрафт. “Rock me”
Л.Ліберман. Саната для флейты і фартэпіяна
К.Болінг. Сюіта №2 для флейты і джазавага трыа