Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год добраўпарадкавання

“Пырскі шампанскага”

Дата: 12.02.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

старадаўнія рамансы, вакальныя і інструментальныя танга, любімыя мелодыі

“ПЫРСКІ ШАМПАНСКАГА

Вечар старадаўняга, салоннага і цыганскага раманса, запальных танцаў, аргенцінскага танга і венгерскай аперэты

Цудоўная музыка, магчымасць падпяваць знаёмым мелодыям, душэўная абстаноўка і харызматычныя артысты створаць атмасферу свята і рэлаксу.

У канцэрце прагучаць такія знакамітыя рамансы, як “Я помню вальса гук чароўны” К.Лістова, “Сябар-гітара”, “Усё, што было”, “Дарогай доўгаю” Б.Фаміна, “Іскрынкі пажару” Л.Дрызо, “У чарах зорнага напеву” Б.Падзельскага на вершы С.Ясеніна, “Сарамлівая чайная ружа” Д.Пакраса і П.Германа, “Коні-звяры” і “Чарнавокая казачка” М.Блантэра, “Поўна, сокал, не смуткуй” Б.Фаміна і інш.

Цудоўныя “Пырскі шампанскага” Х.М. дэ Люк’есі, “Libertango” і “Oblivion” А.П’яцолы, выкананыя на банданеоне, і запальныя вакальныя, танцавальныя і інструментальныя кампазіцыі заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Святаствораць сапраўды святочны настрой.

Венгерскую нотку ў “Пырскі шампанскага” дадасць “Песня Марыцы” І.Кальмана і “Данка” І.Брамса. Аргенцінскае танга падорыць агню.

Упрыгожыць наш канцэрт выдатны канферансье, шоумэн і артыст арыгінальнага жанру Аляксандр Бабарыкін у выяве Аляксандра Вярцінскага.

Рамансы выконвае оперная і канцэртная спявачка, лаўрэат міжнароднага конкурсу Юлія Казіміровіч (мецца-сапрана), ёй акампануе Любоў Голева (фартэпіяна). У канцэрце таксама бярэ ўдзел саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі – Андрэй Сівакоў (банданеон).

 

«Брызги шампанского»