Сяргей Рахманінаў (1873–1943)
– Сімфанічная паэма “Востраў мёртвых”, ор.29
– Канцэрт №4 соль мінор для фартэпіяна з аркестрам, ор.40
– “Сімфанічныя танцы”, ор.45
Гастролі Новасібірскага акадэмічнага сімфанічнага аркестра ў Рэспубліцы Беларусь пройдуць з 23 па 26 мая ў рамках Дзён культуры Новасібірскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь.
25 мая ўпершыню на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі выступіць Новасібірскі акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Дзімітрыса Бацініса.
У канцэрце прагучаць сачыненні рускага кампазітара Сяргея Рахманінава. Сольную партыю ў Канцэрце №4 для фартэпіяна з аркестрам выканае малады адораны піяніст Герман Уколаў, саліст Новасібірскай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат усерасійскіх і міжнародных конкурсаў.
Новасібірскі акадэмічны сімфанічны аркестр даўно заваяваў слыннасць за межамі Сібіры, стаў культурным набыткам краіны. Калектыў быў створаны ў 1956 годзе легендарным дырыжорам Арнольдам Кацам. З 1970 года ўслаўлены аркестр неаднаразова пабываў з гастролямі на самых вядомых канцэртных пляцоўках большасці краін Еўропы, Японіі і Кітая.
Гастролі Новасібірскага акадэмічнага сімфанічнага аркестра ў Рэспубліцы Беларусь адбудуцца пры падтрымцы Урада Новасібірскай вобласці, Міністэрства культуры Новасібірскай вобласці.