ЛЕПШАЕ З КАНЦЭРТНЫХ ПРАГРАМ АЛЯКСАНДРА КРАМКО
Да 60-гадовага юбілею заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, дырыжора, аранжоўніка, мультыінструменталіста, кампазітара
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь ім. І.Жыновіча
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі
Міхаіл Казінец
Дырыжор – Аляксандр Крамко
Творчасць гэтага выдатнага музыканта неадрыўная ад гісторыі Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча. Тры з паловай дзесяцігоддзі заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко з’яўляецца камертонам, па якім аркестр звярае свае творчыя каардынаты. У 1986 годзе па рэкамендацыі мастацкага кіраўніка аркестра, народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца Аляксандр Крамко ўпершыню прыйшоў у аркестр у якасці віртуознага выканаўцы на фальклорных духавых інструментах. За гэтыя гады дзякуючы актыўнай і плённай працы ў аркестры Аляксандр Крамко ў поўнай меры раскрыў свой шматгранны талент, праявіўшы сябе не толькі як музыкант-мульціінструменталіст, які валодае мноствам самых разнастайных музычных інструментаў, але і як непераўзыдзены аранжыроўшчык і дырыжор, які ажыццявіў разам з аркестрам дзясяткі новых канцэртных праграм і стварыў калектыву новы сучасны творчы імідж.
17 снежня 2021 года Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча будзе ўшаноўваць свайго выдатнага калегу з 60-гадовым юбілеем. У гэты вечар пад кіраўніцтвам юбіляра аркестр пакажа фрагменты самых яркіх і запамінальных канцэртных праграм, прыдуманых Аляксандрам Крамко ў розныя гады. Сярод гэтых праграм – канцерт «Верни мне музыку» з твораў Арно Бабаджаняна, штогадовы студзеньскі “Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна”, нядаўняя прэм’ера «Есть только миг» да 95-годдзя кампазітара Аляксандра Зацэпіна, рэтра-праект «Мамина пластинка» з папулярных песень савецкай эстрады і многія іншыя. У юбілейным канцэрце Аляксандра Крамко прымуць удзел салісты аркестра Марта Галубко і Аксана Хахол (цымбалы), Аляксандр Рыцікаў (фальклорныя духавыя), а таксама салісты-вакалісты Наталля Брацлоўская, Ігар Задарожны, Анастасія Рачыцкая і Андрэй Коласаў.
Вядучая канцэрта – Вольга Брылон.
Нашым любімым гледачам мы абяцаем цёплы душеўны вечар у атмасферы знаёмых і любімых мелодый.