Музыка М.Глінкі, М.Рымскага-Карсакава, Д.Шастаковіча, В.Бібергана па матывах казак А.Пушкіна
“МЫ СЫГРАЕМ ВАМ КАЗКУ”
Фартэпіянны дуэт Наталля Громава і Валерый Баравікоў
***
“У некаторым царстве, у некаторай дзяржаве…”, “Жылі-былі...”... З гэтых ці з падобных словаў пачынаецца займальная дарога ў краіну, дзе звяры гавораць, пачвары ператвараюцца ў прынцаў, а дабро перамагае зло. 3 лістапада 2024 года ў Малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі вядомы беларускі фартэпіянны дуэт Наталля ГРОМАВА – Валерый БАРАВІКОЎ прэзентуе па-сапраўднаму казачную праграму для дзяцей і дарослых. Піяністы запрашаюць пагрузіцца ў дзіўны, чароўны свет казак А.Пушкіна
У гэтых казках “на невядомых дарожках” можна ўбачыць “сляды нязнаных звяроў”, сустрэць злога ведзьмара і добрага чараўніка, карліка Чарнамора і царэўну Лебедзь, трыццаць выдатных віцязяў і іх марскога дзядзьку... На канцэрце вы пачуеце не толькі казачныя гісторыі “Руслана і Людмілы”, “Казкі пра цара Салтана”, але і то, як яны гучаць на раялі ў музыцы М.Глінкі і М.Рымскага-Корсакава
А яшчэ піяністы раскажуць і сыграюць “Казку пра папа і Доўбню-мужыка”. Неверагодныя прыгоды герояў гэтай казкі ажывуць пад гукі музыкі Д.Шастаковіча, В.Бібергана.
Вас чакае незвычайны, неверагодны, чароўны свет казак, дзіваў і чараўніцтва!