Ф.Мендэльсон, П.Чайкоўскі, А.Дворжак
“МУЗЫКА НАТХНЕННЯ”
Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Людміла Каліноўская
Салісты – Марыя Доўжык (скрыпка)
Алеся Носава (скрыпка)
Юлія Ражкоўская (віяланчэль)
***
“Натхненне – таямнічая і эфемерная сіла, якая рухаецца творчасцю. Для музыканта і кампазітара натхненне – неадымная частка працэсу стварэння і выканання музыкі.
У новай праграме ансамбля салістаў “Класік-Авангард” прагучаць творы кампазітараў рамантычнай эпохі. Прадстаўнікі розных краін, розных нацыянальных школ і культур, кампазітары Фелікс Мендэльсон, Антанін Дворжак і Пётр Чайкоўскі як яркія мастакі-рамантыкі перадаюць у сваім мастацтве жывое кіпенне пачуццяў, раскрываюць унутраны свет чалавека. Іх творчасць яднае падвышаная эмацыйная выразнасць, лірызм, глыбіня і маляўнічасць.
У праграме прагучаць: канцэрт для скрыпкі мі мінор Ф.Мендэльсона, “Раманс” для скрыпкі і “Мелодыя” для віяланчэлі А.Дворжака, папулярныя п’есы П.Чайкоўскага.
У свеце музыкі няма меж, і кожны твор можа прынесці вам тую іскру, якая падорыць натхненне і новыя пачуцці”.
Людміла Каліноўская