ПРЭМ’ЕРА!
У дні школьных летніх канікул
Музычны спектакль “НЯЗНАЙКА”
Салісты Філармоніі для дзяцей і юнацтва прэзентуюць музычны спектакль па матывах вядомага твора Мікалая Носава з выдатнымі музычнымі нумарамі аўдыяспектакля Рыгора Гладкова ў пералажэнні для жывога выканання.
У цэнтры апавядання – малюсенькія жыхары Кветкавага горада. Адным словам, малыя-карантышы. Кожны з іх абсалютна ўнікальны і атрымаў поспех у сваёй любімай справе. Але самы вядомы сярод іх – малыш-карантыш па імені Нязнайка.
Ох, і дзіўны гэты Нязнайка! Ён не ведае супакою ніводнай хвіліны! Яму ўсё цікава і ўсё трэба паспрабаваць. Толькі ў чым яго талент? Які занятак падыдзе яму больш за ўсё? Прыходзьце і даведаецеся!
Вас чакае добрая музычная казка пра пошук сябе, працавітасць, узаемадапамогу і сяброўства.
Выканаўцы – лаўрэаты міжнародных і нацыйных конкурсаў, салісты Філармоніі для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі:
Ганна Янкоўская (сапрана)
Марына Дабралёт (сапрана)
Тамара Рэмез (сапрана)
Святлана Еўтух (сапрана)
Галіна Сакольнік (меца-сапрана)
Дзмітрый Гайдукоў (барытон)
Дар’я Вітко
Кацярына Агароднікава
Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей Вайніцкі, Таццяна Лясун
Аўтар праекта – Кацярына Агароднікава