Новая праграма заслужанага калектыву Дзяржаўнага камернага хору Беларусі да дня нараджэння Якуба Коласа!
У канцэрце прагучыць музыка Аляксея Туранкова, Ігара Лучанка, Юрыя Семянякі, Алены Атрашкевіч і іншых вядомых айчынных кампазітараў, натхнёных паэтычнымі тэкстамі Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча.
Дапоўняць праграму творы для цымбалаў, якія таленавіта адлюстроўваюць багацце і самабытнасць беларускага фальклору.
Чытальнік – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Валерый Анісенка
лаўрэат міжнародных конкурсаў Юлія Платун (цымбалы)
Іван Сцепанцоў (фартэпіяна)
Дырыжор – Андрэй Кунцэвіч
Рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Ніна Осіпава
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа (вул.Акадэмічная, 5).
Перад канцэртам для жадаючых будзе арганізавана наведванне экспазіцыі музея з гідам, пачатак а 18 гадзіне.
Квіткі магчыма набыць праз сістэму “Разлік”: Турызм і адпачынак –Экскурсіі, славутасці – Музей Якуба Коласа – Вечар на акадэмічнай.
Кошт – 20 рублёў, уключае наведванне экспазіцыі.
Падчас канцэрта працуе кніжная крама “Акадэмкніга”.