I аддзяленне
Д.Шастаковіч – Вальс №2 з Сюіты №2 для джазавага аркестра
Т.Альбіноні – Канцэрт рэ мінор для габоя з аркестрам
У.Гершаль – Фінал з Сімфоніі №8 до мінор
В.А.Моцарт – Канцэрт До мажор для габоя з аркестрам
Il аддзяленне
Г.Ф.Гендэль – Псалом “Dixit Dominus” для салістаў, хору і аркестра
У рамках фестывалю класічнай музыкі
“У Шэметава ў Шастаковічаў”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Музычная капэла “Санорус”
Галоўны дырыжор – Вячаслаў Ларын
Салісты – Жэром Гішар габой (Францыя)
Марыя Гладзікава сапрана
Анастасія Васільева сапрана
Наталля Скалабан сапрана
Наталля Ракунова меца-сапрана
Дырыжор – Вячаслаў Ларын
***
Фестываль класічнай музыкі “У Шэметава ў Шастаковічаў” прысвечаны выбітнаму кампазітару-класіку ХХ стагоддзя, вялікаму маэстра Дзмітрыю Дзмітрыевічу Шастаковічу (1906–1975), які мае беларускія карані. Усе продкі музычнага генію, аж да прадзеда Пятра Міхайлавіча Шастаковіча (1808–1871), жылі поруч з мястэчкам Шэметава, якое знаходзіцца на тэрыторыі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Фестываль праводзіцца з 2016 года і з’яўляецца значнай культурнай падзеяй для нарачанскага краю і для Беларусі. У 2023 годзе фестывальныя канцэрты пройдуць у Шэметава, Мядзеле, Нарачы, Маладзечна, Слуцку і Мінску.