Майкл Найман
– Сюіта з музыкі да к/ф “Піяніна”
– Трыа “Time Will Pronounce”
– Фартэпіянны квінтэт
МУЗЫКА МАЙКЛА НАЙМАНА
“Музычная гасціная”
Мастацкі кіраўнік – Таццяна Старчанка фартэпіяна
У канцэрце бяруць удзел:
Кацярына Архіпава скрыпка
Валянціна Навуменка скрыпка
Аліна Кішкурно альт
Станіслаў Петчанка віяланчэль
Таццяна Старчанка фартэпіяна
Майкл Найман – кампазітар, музычны крытык і тэарэтык, адзін з асноватворцаў папулярнага ў наш час мастацкага накірунка “мінімалізм” (упершыню сам і ўжыў гэты тэрмін), кінакампазітар, які напісаў музыку да амаль сотні фільмаў, дыскаграфія якога ўжо пераходзіць за сотню і гэты спіс яшчэ працягваецца (!), чалавек, які ў інтэрв’ю можа дазволіць сабе адгукнуцца пра сваю творчасць так: “Я сціпла заўважыў бы пра сябе, што я адзін з галоўных геніяў ХХ стагоддзя. У залежнасці ад настрою я мог бы і вельмі хваліць сваю музыку, і вельмі цвёрда яе лаяць”.
“Сёння кампазітар-мінімаліст Майкл Найман, поспех к якога прыйшоў з фільмамі рэжысёра Пітара Грынўэя, папулярны амаль гэтак жа, як яго амерыканскі калега Філіп Глас і амаль гэтак жа любім «прагрэсіўнай» публікай, што жадае чуць рок ува ўсім што хочаш, толькі не ў рок-гуртах” (Гукі Ру).
Музыка легендарнага Наймана – у канцэрце “Музычнай гасцінай” Таццяны Старчанка. На адну сцэну з аўтарам праекта таксама выйдуць Кацярына Архіпава, Валянціна Навуменка (скрыпка), Аліна Кішкурно (альт), Станіслаў Петчанка (віяланчэль). У праграме – сюіта з музыкі да к/ф “Піяніна”, Трыа “Time Will Pronounce” і Фартэпіянны квінтэт.