Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

"Моцарт и... Рок"

Дата: 23.04.2015 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Государственный камерный оркестр Республики Беларусь
Художественный руководитель и главный дирижер -
заслуженный артист России Евгений Бушков

Солисты -
Екатерина Корнишина флейта
Джоан Рафаэль Ким арфа
Владислав Хандогий фортепиано
 
Музычныя акцэнты красавіка
Мілагучная арфа...
бліскучая флейта...
саліруючы раяль...

Мілагучная арфа, бліскучая флейта і саліруючы раяль у атачэнні Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі — хіба не зайздроснае спалучэнне для ўзыходзячых зорак музычнага небасхіла сучаснасці?
Музычны цыкл "Узыходзячыя зоркі " Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь знаёміць мінскую публіку з 13-гадовай арфісткай Рафаэль Джоан Кім (ЗША-Карэя), 19-гадовай флейтысткай з Расіі лаўрэатам Міжнародных конкурсаў Кацярынай Карнішынай і юным беларускім піяністам, пераможцам і лаўрэатам міжнародных конкурсаў Уладыславам Хандогіям, чые дасягненні становяцца фактам гонару беларускай піяністычнай школы і аб'ектам пільнай увагі патрабавальнай публікі.
23 красавіка гэтых маладых музыкантаў, у выкананні якіх прагучыць музыка маладога В.А.Моцарта, можна пачуць на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі ў канцэртнай праграме "Моцарт і...Рок" Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанага арстыста Расіі Яўгена Бушкова.
***

19-гадовая флейтыстка Кацярына Карнішына апошнія два гады грае на інструменце, падораным маэстра Уладзімірам Співаковым. З восені 2013 года Кацярына таксама ўладальніца гранта Нацыянальнага Філарманічнага аркестра Расіі пад кіраўніцтвам У.Співакова. Яна неаднаразова брала ўдзел у праграмах фонда У.Співакова і фонда "Новыя імёны".
Нарадзілася Кацярына Карнішына ў 1995 годзе ў Маскве. Яна студэнтка Маскоўскай Дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага (клас заслужанага артыста Расіі прафесара А.М.Голышава) і пераможца конкурса Wiener Classic у Вене. Кацярына ўдзельніца шматлікіх Міжнародных фестываляў музыкі: Каны, Манака, Ніца, Берген, Осла, Берлін, Кёльн, International Music Festival de Colmar ( Кальмар,2014) .
З сольнымі праграмамі выступала ў Грэцыі і Італіі.

Усяго толькі адзін год цвічэння на новым для сябе інструменце спатрэбіўся Джоан Рафаэль Кім, каб узяць першае месца на Міжнародным конкурсе арфістаў у г.Сока ў Японіі і другое прызавое месца на Міжнародным арфічным конкурсе ў Бельгіі ў 2012 годзе.
Музычная адукацыя Джоан пачалася з 3-х гадоў. Яна нарадзілася ў сям'і прафесійных музыкаў. Урокі фартэпіяна Джоан атрымлівала ў сваёй маці, а скрыпічныя азы спасцігала на ўроках роднага дзядзькі. Першае публічнае выступленне адбылося ва ўзросце чатырох гадоў.
Калі сям'я пераехала ў Паўдзённую Карэю, дзевяцігадовая Джоан атрымала свой першы ўрок ігры на арфе і была прынята ў прэстыжную Музычную акадэмію Сеульскага Цэнтра мастацтваў для адораных дзяцей. Арфа стала асноўным інструментам Джоан і ўсяго праз некалькі месяцаў яна выступіла як арфістка на Сеульскім арфічным фестывалі ў сольнай і ансамблевай намінацыях.
Джоан Рафаэль Кім пераможца некалькіх нацыянальных конкурсаў, а таксама ганаровая госьця шматлікіх Міжнародных фестываляў і конкурсаў.

Уладыслаў Хандогій нарадзіўся ў Мінску ў 2001годзе. Вучыўся спачатку ў дзіцячай школе мастацтваў у педагога па класу фартэпіяна А.В.Самахавец. Вучобу паспяхова спалучаў з перамогамі на шматлікіх гарадскіх і Міжнародных конкурсах. Гран-пры заваяваў на ІІІ адкрытым гарадскім конкурсе юных піяністаў імя Н.С.Мендзелеўскай, І прэмію на Міжнародным конкурсе юнацкага выканальніцкага мастацтва імя Г.В.Свірыдава.
З 2013 года Ўладыслаў з'яўляецца вучнем Рэспубліканскага музычнага каледжу па класу фартэпіяна ў выкладчыка І.Ю.Семяняка.
У снежні 2014 года Ўладыслаў, здабыўшы золата і прыз глядацкіх сімпатый, бліскуча выступіў на XV Міжнародным тэлевізійным конкурсе юных музыкантаў "Шчаўкунок". Такіх перамог беларускія музыканты не дасягалі за ўсю гісторыю гэтага творчага спаборніцтва.
***
Меркаванне, што Пецярбургская кампазітарская школа за час свайго існавання назапасіла дастатковы досвед, каб ў кожнай новай генерацыі ўзнаўляць свае лепшыя рысы, падцвярджаецца творчай дзейнасцю пецярбургскага кампазітара Леаніда Рэзетдзінава.
Самым бліжэйшым часам яго музыку можна пачуць на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі.
"Рок-Таката" — эфектная канцэртная п'еса з магутным энергетычным патэнцыялам прагучыць 23 красавіка ў канцэртнай праграме "Моцарт і... Рок" Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова.
Аўтар "Рок-Такаты" нарадзіўся ў 1961 годзе ў Ленінградзе. Ён вучань прафесара Б.Цішчанкі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, удзельнік майстар-класа пад кіраўніцтвам В. Лютаслаўскага ў Польшчы.
Сёння Леанід Рэзетдзінаў — Генеральны дырэктар Прадзюсарскага цэнтра Санкт-Пецярбургскай студыі дакументальных фільмаў. 30 напісаных саўндтрэкаў да кінастужак — сведчанне актыўнай работы кампазітара ў кіно. Фільмы з музыкай Л.Рэзетдзінава "Любімае кіно таварыша Сталіна", "Вуліцы пабітых ліхтароў", "Таганскае танга" адзначаны на прэстыжных кінафорумах і публікай.
Музыка Леаніда Рэзетдзінава гучыць не толькі ў кіно. Леанід Рэзетдзінаў — лаўрэат VI Міжнароднага конкурса сімфанічнай музыкі імя А.Пятрова і Міжнароднага конкурса "Харавая лабараторыя XXI".
Музыку кампазітара можна пачуць у канцэртных праграмах В. Гергіева, Ф. Мансурава, А.Цітова, Д. Мейера, Д.Хахлова, Р. Скуратова — вядучых дырыжораў расійскай музычнай сучаснасці.

 
"Моцарт и... Рок"