Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“In Memoriam”: да 100-годдзя з дня нараджэння Ганны Паўлаўны Зелянковай

Дата: 19.03.2023 пачатак у 16:00
Катэгорыя: Харавая музыка
У праграме:

С.Рахманінаў, Г.Свірыдаў, Г.Гарэлава, К.Марозава, А.Літвіноўскі, А.Атрашкевіч

Да 100-годдзя з дня нараджэння Ганны Паўлаўны Зелянковай

“IN MEMORIAM”

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

Наталля Міхайлава

Узорны хор “Спяваючыя музыканты Рэспубліканскай гімназіі-коледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Кіраўнік – Святлана Кунцэвіч

Узорны хор “Ліра Сярэдняй школы №66 г.Мінска

Кіраўнік – Алена Лацапнёва

***

ВЫСОКАЕ ПРЫЗВАННЕ І ВЫСОКАЕ МАСТАЦТВА

У канцэрце да 100-годдзя з дня нараджэння выбітнага педагога і харавога дырыжора Ганны Паўлаўны Зелянковай прагучаць творы Георгія Свірыдава, Валерыя Гаўрыліна, Сяргея Рахманінава. Яркай падзеяй вечара стане прэм’ера харавога цыкла “Начны пілігрым” беларускага кампазітара Галіны Гарэлавай.

Разам з Дзяржаўным камерным хорам Рэспублікі Беларусь у канцэрце возьмуць удзел калектывы пад кіраўніцтвам вучняў Г.П.Зелянковай Святланы Кунцэвіч (узорны хор “Спяваючыя музыканты” РГК пры БДАМ) і Алены Лацапнёвай (узорны хор “Ліра” СШ №66 г.Мінска).

Ганна Паўлаўна Зелянкова (16.01.1923–15.02.2010) – без перабольшання, легенда кафедры харавога дырыжавання Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1949 годзе выпускніца Ленінградскай кансерваторыі прыехала ў разбураны пасля вайны Мінск па запрашэнні Анатолія Васільевіча Багатырова – кампазітара і рэктара Беларускай кансерваторыі, у якой яна прапрацавала 55 гадоў.

У гэты ж час, з 1950 па 1963 гады, Ганна Паўлаўна сумяшчае педагагічную працу з пасадай мастацкага кіраўніка хору беларускага радыё. Калектывам былі ўпершыню выкананы шматлікія сачыненні беларускіх кампазітараў гэтага перыяду, што сталі нацыянальнай харавой класікай.

Ганну Паўлаўну адрознівалі бліскучая музычная эрудыцыя, фенаменальная працаздольнасць, артыстызм, харызма, неверагодная сумленнасць і нябытнасць падвойных стандартаў.

Сваім галоўным задачай як настаўніка яна лічыла выхаванне Музыканта – яркай, самабытнай, творчай асобы, якая бесперастанку дасканаліцца. За паўстагоддзя выкладання Ганна Паўлаўна Зелянкова падрыхтавала больш за 250 выпускнікоў, сярод якіх выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, кіраўнікі прафесійных і аматарскіх калектываў, вядомыя фігуры сучаснай музычнай Беларусі: народны артыст Рэспублікі Беларусь, галоўны хормайстар Беларускага тэатра оперы і балета Аляксей Кагадзееў (1926–1997); народны артыст Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Народнага хору імя Г.І.Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі (1941–2020); заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор камернага хору Гродзенскай капэлы Ларыса Іконнікава; заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава.

У канцэрце будуць пададзены фота- і відэаматэрыялы з архіва сям’і Ганны Паўлаўны Зелянковай.

“In Memoriam”: к 100-летию со дня рождения Анны Павловны Зеленковой