Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Маё каханне, мой смутак…”: Ігар Дзегцяроў

Статус: Адменены
Дата: 23.06.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка

 “МАЁ КАХАННЕ, МОЙ СМУТАК…

Ігар Дзегцяроў

У канцэрце бяруць удзел:

Нэлі Душчынская

Андрэй Хлястоў

Вядучая – Вольга Брылон

23 чэрвеня ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца сольны канцэрт Ігара Дзегцярова “Маё каханне, мой смутак…”.

Ігар Дзегцяроў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Мінску. Скончыў музычную школу па класе фартэпіяна і акардэона. У дзяцінстве наведваў музычны кружок мастацкай самадзейнасці пры Доме піянераў Фрунзенскага раёна, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з Андрэем Хлястовым – будучым салістам Канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам М.Фінберга, вядомым спеваком беларускай эстрады. Першыя свае вершы Ігар Дзегцяроў напісаў у 14 гадоў, а вось да выканання песень прыйшоў толькі пад канец 1990-х, быўшы ўжо сталым чалавекам. Яшчэ падчас службы ў войску Ігар узяў удзел у конкурсе “Аб чым спяваюць салдаты” (г. Кіеў). З часам ён пачаў сур’ёзна займацца выканальніцтвам. Найболей блізкім для яго жанрам стаў шансон.

Першай сваёй перамогай Ігар лічыць выступленне на прафесійнай сцэне з песняй “Ты пайшла”, музыку і вершы да якой напісаў ён сам. Андрэй Хлястоў параіў яму звярнуцца да народнага артыста Беларусі Аляксандру Ціхановічу, які ў той час вёў перадачу “Хіт-момант” на беларускім тэлебачанні. У чэрвені 2004 года Ігар Дзегцяроў узяў удзел у туры гэтага праекта па гарадах рэспублікі. У той жа час ён пазнаёміўся з вядомым кампазітарам і аранжыроўнікам Сяргеем Ждановічам. Вынікам іх супольнай працы стала стварэнне дэбютнага відэакліпа на песню “Свет ў тваім акне”. У 2005 годзе спявак стаў лаўрэатам V Міжнароднага конкурсу “Добрая песня” у г.Калінінградзе, а ў 2010 годзе выпускае свой новы сольны альбом “Паўстанак” у выдавецтве “Каўчэг” (Мінск). У дыск увайшлі шаснаццаць песень, дзве з іх напісаў сам Ігар, іншыя – Іван Нігруца, Сяргей Міклашэўскі, Ізмаіл Капланаў, Яўген Алейнік, Наталля Чэлембаева і Сяргей Сухамлін.

Цяпер у актыве Ігара дзясяткі новых песень вядомых у Беларусі аўтараў. Зняты тры кліпы на песні “Свет ў тваім акне” (сл. і муз. І.Дзегцярова), “Шлях дамоў” (муз. І.Дзегцярова і Ю.Саломенка, сл. А.Зотава) і “1000 гадоў” (муз. Я.Алейніка, сл. Ю.Быкавай). Апошні ўвайшоў у зборнік кліпаў, прысвечаны 5-годдзю сайта “Музей шансона”.

Усе песні ў выкананні Ігара Дзегцярова гучаць цёпла і шчыра. Спявак валодае яркай выканальніцкай манерай, добрым густам у выбары рэпертуару, мае прыемны голас і заўсёды лёгка знаходзіць кантакт са сваім гледачом.

Інфармацыя пададзена Вольгай Брылон па матэрыялах адкрытых крыніц

«Моя любовь, моя печаль…»: Игорь Дегтярёв