Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Любыя мелодыі ваенных гадоў”

Дата: 07.05.2021 пачатак у 13:00

ЛЮБЫЯ МЕЛОДЫІ ВАЕННЫХ ГАДОЎ

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь

Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы

Галоўны дырыжор – Вольга Янум

Саліст – Ілья Кузьмін барытон (Расія)

Вакальны ансамбль ДМШМ №10 імя Я.А.Глебава

Дырыжор – Аляксандр Анісімаў

Канцэрт у адным аддзяленні

Уваход на канцэрт па запрашальных квітках

Напярэдадні Дня Перамогі прынята ўспамінаць не толькі імёны герояў, што абаранілі нашу Радзіму. Мы ўспамінаем усё, што звязана з гадамі барацьбы за свабоду Беларусі ў Вялікай Айчыннай вайне. Асаблівае месца адведзена песням ваенных гадоў і песням сучасных кампазітараў пра тыя суровыя, незабыўныя дні. Гэтыя песні захоўваюць пачуцці і думкі людзей, для якіх падзеі тых страшных гадоў – не частка з падручніка гісторыі, а частка іх жыццяў і лёсаў. І хай песня не валодае дакладнасцю рапарта ці вайсковай хронікі, яна – найважны дакумент часу. З гэтымі песнямі ішлі ў бой і чакалі вяртання з фронту, гэтыя песні падтрымвалі сілы і набліжалі Дзень Перамогі. Знаёмыя з дзяцінства мелодыі і словы, выдатныя творы А.Пахмутавай, Д.Тухманава, Я.Фрэнкеля, В.Баснера, пракрадаючыся ў нашы сэрцы, ізноў і зноў прымушаюць перажываць хвіліны роспачы і надзеі, болю і радасці, мужнасці і веры ў Перамогу.

Адменную ўрачыстасць прыдае прэзентаванне іх у выкананні музыкантаў класічнага кірунку: сімфанічнага аркестра, акадэмічнага хору, опернага саліста.

Для мінчан і гасцей сталіцы ў святочныя дні вялікай Перамогі – 7 мая – у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі прагучыць унікальная праграма з удзелам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Шырмы і саліста маскоўскага тэатра “Новая опера” Ільі Кузьміна.

Сямнаццаць нумароў гэтай праграмы, як сямнаццаць імгненняў Пераможнай вясны – наша даніна памяці пра тыя дні, якія мы будзем помніць заўсёды. “Цёмная ноч”, “Смуглянка”, “На безназоўнай вышыні”, “За таго хлопца”, “Жураўлі”, “Маёвы вальс”, іншыя выдатныя песні і, вядома, – “Дзень Перамогі” будуць гучаць у гэты вясновы дзень.

За дырыжорскі пульт стане галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра маэстра Аляксандр Анісімаў. Музыкант, прызнаны ўва ўсім свеце майстар, ён увасабляе ідэю сяброўства і плённай творчай супрацы розных краін і народаў у імя міру.

Партнёры святочнага канцэрта: найбуйны рытэйлер электронікі і бытавой тэхнікі – “5 элемент”, а таксама Беларускі фонд міру.

Кампанія “5 элемент” з’яўляецца нязменным партнёрам сацыяльных, спартыўных і дабрачынных мерапрыемстваў. Аказвае падтрымку сацыяльным ініцыятывам розных кірункаў у сферах адукацыі, аховы здароўя, спорту і інш.

Беларускі фонд міру і кампанія “5 элемент” з 2017 года супольна праводзяць спецыяльны праект “Дай пяць дабру!”, скіраваны на збор сродкаў і перадачу іх спецыяльным дзіцячым і медыцынскім установам, падтрымку спартыўных і адукацыйных праектаў.

 

«Любимые мелодии военных лет»