І аддзяленне
А.Дэзанкло – Квартэт
С.Барбер –Адажыа
Ж.Франсу – Маленькі квартэт
ІІ аддзяленне
К.Сен-Санс – “Вакханалія” з оперы “Самсон і Даліла”
В.Цімафееў – “Дуэль”
Д.Салерас – “Відзеж І”
Т.Эскеш – “Танга віртуоза”
Дж.Гершвін / Б.Холкамб – Папуры на тэмы з оперы “Поргі і Бес”
А.Хачатуран – “Танец з шаблямі” з балета “Гаянэ”
“АНТАЛОГІЯ”
Квартэт саксафаністаў “Saxas”:
Мікіта Пятроў (саксафон сапрана)
Павел Казак (саксафон альт)
Віктар Цімафееў (саксафон тэнар)
Дзмітрый Шувалаў (саксафон барытон)
***
Канцэртная праграма “Анталогія” пагрузіць слухачоў у музыку для квартэта саксафонаў. Лепшыя сусветныя сачыненні, што ў тым ліку раней не выконваліся ў Беларусі, якія сталі грунтам рэпертуару ва ўсім свеце, раскрыюць усе магчымасці гучання інструментаў.
У новай праграме квартэт саксафаністаў SAXAS у чарговы раз прэзентуе нашым слухачам мноства прэм’ер.
Першае аддзяленне цаліком будзе складацца з прэм’ерных выкананняў: выдатныя ўзоры французскай музыкі для квартэта саксафонаў – творы Альфрэда Дэзанкло і Жана Франсу – правядуць слухачоў праз увесь спектр пачуццяў, эмоцый і настрояў, а знакамітае Адажыа Сэмюэля Барбера ўпершыню прагучыць у нас у пералажэнні для саксафона. Другое аддзяленне пагрузіць публіку ў свет оперы і танца, але не абыдзецца і без прэм’ер. Давід Салерас эксклюзіўна прэзентаваў ноты свайго новага твора, а ўдзельнік квартэта Віктар Цімафееў працягвае ўзбагачаць нацыянальны рэпертуар уласнай музыкай.
Рыхтуемся ў гэты вечар прайсці музычную анталогію для квартэта саксафонаў!