Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Квадратны настрой”

Дата: 31.10.2021 пачатак у 15:00
Катэгорыя: Харавая музыка
У праграме:

музыка Бруна Кале, Джона Томаса Рыса, Вацлава з Шамотул, Вадзіма Саўчыка, Віктара Кісцяня, Аляксандры Пахмутавай, Анатоля Кісялёва, гумарыстычная опера-пародыя Максіма Дунаеўскага “Піф-паф!”

“КВАДРАТНЫ НАСТРОЙ”

заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

Наталля Міхайлава

грамадства аматараў харавога спеву “Светач”

хор “Gloria Mater”

хор “Solis” ДМШМ г.Заслаўя

хор хлопчыкаў і юнакоў “Салавейка” СШ №133 г.Мінска

Дырыжор – Андрэй Кунцэвіч

***

У гонар юбілею хормайстра Дзяржаўнага камернага хору Беларусі Андрэя Кунцэвіча на адной сцэне выступяць пяць харавых калектываў!

Апроч вядомага публіцы заслужанага калектыву Дзяржаўнага камернага хору Рэспубліцы Беларусь свой святочны настрой падораць слухачам харавыя калектывы “Светач”, “Gloria Mater”, “Solis” і “Салавейкі”. Кожны з гэтых калектываў прэзентуе важную старонку творчай дзейнасці Андрэя Кунцэвіча.

На працягу 10 гадоў Андрэй Кунцэвіч з’яўляецца артыстам і хормайстрам заслужанага калектыву Дзяржаўнага камернага хору Беларусі. Цягам 15 гадоў выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на кафедры харавога дырыжавання, працаваў хормайстрам у хоры Беларускага радыё і тэлебачання.

На сённяшні дзень апроч камернага хору Белдзяржфілармоніі Андрэй Кунцэвіч кіруе яшчэ чатырма калектывамі – двума дзіцячымі харамі і двума аматарскімі.

Хор хлопчыкаў і юнакоў “Салавейкі” СШ №133 г.Мінска існуе ўжо на працягу 30 гадоў, з’яўляецца ўдзельнікам рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў. Калектыў з поспехам выступаў у Германіі, Латвіі, Польшчы, Эстоніі, Расіі і Украіне. Самы яркі выпускнік хору “Салавейкі” – оперны спявак, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Гонца (барытон).

Дзіцячы хор “Solis” быў заснаваны студэнткай Андрэя Аляксеевіча Таццянай Дашчынскай, з 2020 года хорам кіруе Андрэй Кунцэвіч.

Грамадства аматараў харавога спеву “Светач” спачатку было арганізавана з выпускнікоў хору “Салавейкі”. У наш час калектыў яднае людзей розных прафесій і ўзроўня вакальнай падрыхтоўкі. Хор “Светач” – шматкратны ўдзельнік і пераможац міжнародных конкурсаў і фестываляў (Германія, Італія, Польшча, Латвія, Украіна, Расія), у 2022 годзе калектыву споўніцца 25 гадоў.

Хор “Gloria Mater” – наймалодшы калектыў, рэпертуар якога адрозніваецца шырынёй і разнастайнасцю.

 

«Квадратное настроение»