Музычны спектакль для дзяцей
“КРЫШТАЛЬНЫ ЧАРАВІЧАК”
(па матывах казкі Шарля Перо “Папялушка”)
Кампазітар і аўтар лібрэта – Уладзімір Саўчык
Рэжысёр-пастаноўшчык – Ігар Пятроў
Выканаўцы роляў – лаўрэаты і дыпламанты
міжнародных і нацыянальных конкурсаў,
салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:
Папялушка – Ганна Янкоўская сапрана
Прынц – Дзмітрый Гайдукоў барытон
Фея – Тамара Рэмез сапрана
Мачаха – Валянціна Дабравольская меца-сапрана
Старэйшая сястра – Галіна Сакольнік меца-сапрана
Малодшая сястра – Святлана Еўтух сапрана
Абвеснік – Максім Абравец барытон
Прыдворныя музыканты:
лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей Вайніцкі фартэпіяна
лаўрэат міжнародных конкурсаў Наталля Змітровіч домра
Андрэй Дзяргай кларнет
Вядучая – Надзея Тулінава
“Папялушка” – адна з самых вядомых казак у фальклоры розных народаў свету, сюжэт якой добра знаёмы кожнаму з вас яшчэ з дзіцячага ўзросту. Прыгожая юная прынцэса Папялушка марыць пабываць на каралеўскім балі і сустрэцца з чароўным маладым прынцам. Але злая Мачаха і дзве яе капрызныя дачкі не пускаюць Папялушку на баль. Яны прымушаюць Папялушку выконваць усю працу па хаце, рыхтаваць для іх бальныя сукенкі да ўрачыстасці і дапамагаць ва ўсіх справах. На дапамогу да прынцэсы прыходзіць добрая Фея. Яна шкадуе няшчасную дзяўчыну і чароўным спосабам адпраўляе яе на баль у прыгожай пышнай сукенцы на сустрэчу з прыгожым прынцам…
Музычны спектакль “Крыштальны чаравічак” – яркі тэатральны праект Філармоніі для дзяцей і юнацтва Белдзяржфілармоніі. Гэта жывы спектакль з дынамічным сюжэтам і цудоўнай, чароўнай музыкай.
Любімая гісторыя з дзяцінства пра першае і чыстае каханне зноў заваюе сэрцы юных гледачоў.