Вольфганг Амадэй Моцарт (1756–1791) – Серэнада №13 Соль мажор, KV 525
Уладзімір Кур’ян (*1954) – Канцэрт для цымбалаў з аркестрам
Пётр Чайкоўскі (1840–1893) – Серэнада До мажор для струннага аркестра, ор.48
МУЗЫЧНЫ САЮЗ ГАРАДОЎ-ПАБРАЦІМАЎ: МІНСК – КРАСНАЯРСК
Краснаярскі камерны аркестр
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Міхаіл Бянюмаў
Салістка – лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў
Вераніка Прадзед (цымбалы)
***
У рамках Дзён культуры горада Краснаярска ў Мінску ў сталіцу Рэспублікі Беларусь упершыню прыедзе адзін з лепшых калектываў Расіі – Краснаярскі камерны аркестр. 21 чэрвеня ён дасць адзіны канцэрт у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, у праграме якога прагучаць сачыненні ад эпохі класіцызму да нашых дзён. Разам з Краснаярскім камерным аркестрам пад кіраўніцтвам Міхаіла Бянюмава ў ім возьме ўдзел зорка Беларусі – віртуозная выканаўца на цымбалах Вераніка Прадзед.
Вераніка Прадзед ужо выступала з аркестрам. Знаёмства адбылося ў 2023 годзе ў Краснаярску на ХXI Міжнародным фэстывалі камерна-аркестравай музыкі “Азія – Сібыр – Еўропа”, дзе Вераніка з сібірскім калектывам узяла ўдзел у сусветнай прэм’еры сачынення “Адлюстраванні” беларускага кампазітара Сяргея Янковіча.