Музычны спектакль для дзяцей “КОТ У БОТАХ”
(па матывах казкі Шарля Перо)
29 і 30 сакавіка 2023г. на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца чаканая ПРЭМ’ЕРА музычна-тэатралізаванага спектакля “Кот у ботах” у выкананні артыстаў Філармоніі для дзяцей і юнацтва.
Музычны спектакль створаны па матывах чароўнай казкі Шарля Перо, у якой Кот дзякуючы розуму, хітрасці і кемлівасці дапамог свайму гаспадару, малодшаму сыну старога млынара, стаць паўнапраўным уласнікам раскошнага палаца і ажаніцца на чароўнай прынцэсе.
“Кот у ботах” – займальны музычны спектакль з дынамічным маляўнічым дзеяннем. Казка апавядае аб тое, што ні пры якіх акалічнасцях няможна западаць у маркоту, а трэба настойліва і ўпэўнена ісці да запланаваных мэт і запаветных мар.
Зачараванне казкі Шарля Перо, музыка Цэзара Кюі, поўная пяшчоты, досціпу і вытанчанасці – такая новая пастаноўка Філармоніі для дзяцей і юнацтва. Гледачоў чакаюць незвычайныя рэжысёрскія развязкі, нестандартныя прыёмы і новыя творчыя знаходкі. Запрашаем на прэм'еру!
Выканаўцы роляў у спектаклі – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:
Казачніца – Кацярына АГАРОДНІКАВА
Кот у ботах – Святлана ЕЎТУХ (сапрана)
Жак-прасцяк – Уладзімір КОЗІН
Прынцэса – Ганна ЯНКОЎСКАЯ (сапрана)
Кароль – Дзмітрый ТУНІК (бас)
Людаед – Максім АБРАВЕЦ (барытон)
Партыя фартэпіяна:
лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна ЛЯСУН
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна МОЖАР
Кампазітар – Цэзар КЮІ