Альфрэд Шнітке (1934–1998) – Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам
Пётр Чайкоўскі (1840–1893) – Элегія з Серэнады До мажор для струннага аркестра, ор.48
Іаганэс Брамс (1833–1897) – Сімфонія №4 мі мінор, ор.98
“КЛАСІКА З НАМІ”
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
Саліст – Іван Андрухоў (фартэпіяна)
Дырыжор – Валерыя Рыбінская
***
2 снежня ў Вялікай зале філармоніі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь прэзентуе праграму “Класіка з намі”. Прагучаць творы: Элегія з Серэнады для струннага аркестра П.Чайкоўскага, Сімфонія №4 І.Брамса, Канцэрт для фартэпіяна і струннага аркестра А.Шнітке. Саліст – лаўрэат I Адкрытага конкурсу піяністаў імя Л.А.Матукоўскай Іван Андрухоў. За дырыжорскім пультам у гэты вечар – Валерыя Рыбінская.
Валерыя Рыбінская – дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, клас прафесара Аляксандра Анісімава. З’яўляецца дыпламантам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
З 2021 года выступала ў якасці дырыжора ў праграмах Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі і іншых канцэртных пляцоўках, у тым ліку на міжнародных музычных фэстах і ў гастрольных турах.























