Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

“Георг Пелецыс – Уладзімір Мартынаў. Перапіска”: фартэпіянны дуэт Наталля Громава і Валерый Баравікоў

Дата: 02.10.2024 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Цыкл канцэртаў “ДЫЯЛОГІ

канцэрт першы

“ГЕОРГ ПЕЛЕЦЫС – УЛАДЗІМІР МАРТЫНАЎ. ПЕРАПІСКА

Фартэпіянны дуэт Наталля Громава і Валерый Баравікоў

***

Дадзены твор у даслоўным сэнсе слова створаны на грунце перапіскі двух кампазітараў, блізкіх сяброў, былых аднакурснікаў, мастакоў-аднадумцаў Уладзіміра Мартынава і Георга Пелецыса. Іх музычная перапіска пачалася з вербальнага пісьма Пелецыса, да якога ён прыклаў маленькі нотны фрагмент. Мартынаў у адказ даслаў свой нотны тэкст, створаны ў адказ на прапанаваную тэму. З кожным пісьмом тэма стала абрастаць новымі варыянтамі. У выніку далучэння новых частак “Перапіска”, створаная двума кампазітарамі, пачынае існаваць як адзін твор, цыкл-дыялог для двух фартэпіяна з 13 частак, што ідуць адна за адной нон-стоп. У гэтай музыцы адлюстраваны і з’яднаны розныя стылі, што склаліся ў музычным мастацтве мінулых эпох і адлюстроўваюць стыль фартэпіянных твораў Ф.Шуберта, Ф.Мендэльсона, Р.Шумана, павольных частак санат Л. ван Бетховена, эстраднай і рок-музыкі.

«Георг Пелецис – Владимир Мартынов. Переписка»: фортепианный дуэт Наталья Громова и Валерий Боровиков